Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...

Beauty balance ад варыкозу купіць у расеі

Касір фатаграфаваў на айфон карткі пакупнікоў і марнаваў іх грошы на кітайскіх сайтах

фота з сайта hntr.ru

Беларускія следчыя зараз займаюцца ў пэўным сэнсе ўнікальнай справай, звязанай з крадзяжом грошай з карт-рахункаў уладальнікаў банкаўскага «пластыка». І калі навіны пра скімеры (так называюцца прылады, якія ўсталёўваюць на банкаматы, каб «падгледзець» ПІН-код) ужо нікога не здзіўляюць, то тут гаворка ідзе пра выпадак з разраду «усё геніяльнае — проста». У крадзяжы абвінавачваюць былога касіра адной з крам, які прымудраўся не толькі абслугоўваць пакупнікоў, але і красці рэквізіты іх банкаўскіх картак.

«У якасці абвінавачанага па справе праходзіць мінскі студэнт, які год таму ўладкаваўся падпрацаваць на два месяцы ў адзін з сеткавых сталічных гіпермаркетаў», — дзеліцца з FINANCE.TUT.BY падрабязнасцямі намеснік начальніка аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў следчага ўпраўлення УСК па Мінску Дзмітрый Астрэйка.

20-гадовы хлопец вырашыў падпрацаваць кантралёрам-касірам. Следству яшчэ трэба высветліць, ці было працаўладкаванне часткай плана або схема махлярства прыйшла студэнту ў галаву ў той момант, калі ён разлічваў чарговага пакупніка. У якой менавіта краме працаваў падазраваны, не раскрываецца. Вядома толькі, што гаворка ідзе пра Заводскі раён сталіцы.

Малады касір «узброіўся» айфонам і фатаграфаваў на яго верхні бок картак пакупнікоў. «Выбіраў, як правіла, заможных кліентаў са статуснымі карткамі», — удакладняюць у Следчым камітэце. Логіка зразумелая: з аднаго боку, на рахунку ў пенсіянера ці студэнта рэдка ляжаць свабодныя мільёны, з другога — ёсць надзея, што кліент з карткай тыпу «Gold» можа і не заўважыць, што з яго рахунку знікне нейкая сума.

Здымкі хлопец рабіў у той момант, калі праходзіла аперацыя па аплаце пакупак. Адзін рух рукі — і ў касіра аказваўся нумар «пластыка», імя і прозвішча ўладальніка і тэрмін дзеяння карткі. Зняць грошы ў банкамаце гэты набор дадзеных не дапаможа, а вось расплаціцца ў інтэрнэце — заўсёды калі ласка. Дадамо да гэтага яшчэ і тое, што спрытны касір прымудраўся асобна запісваць CVV-код (камбінацыя з трох лічбаў на адваротным баку карткі, таксама патрэбна для разлікаў у інтэрнэце).

Першы час студэнт проста фатаграфаваў карткі, так бы мовіць, збіраў базу дадзеных, але рэквізіты ў ход не пускаў. Як кажуць следчыя, першыя незаконныя аперацыі ён здзейсніў, калі тэрмін яго працы ўжо падыходзіў да канца.

«Выкрадзеныя дадзеныя з картак выкарыстоўваліся для аплаты тавараў на сайце aliexpress.com. Частка гэтых тавараў (напрыклад, новы айфон) паспела прыйсці на яго адрас, — распавядае Зміцер Астрэйка. — Акрамя таго, абвінавачваны аплачваў з іх дапамогай таксама гульнявыя сэрвісы, анлайн-гульні, уносіў грошы на баланс свайго рахунку на рэсурсе Pokerstars».

Словам, звычайныя студэнцкія патрэбы, на якія ён раней марнаваў уласныя грошы.

Следчыя кажуць, што ў «картачных справах» пра злачынцаў даведваюцца ўжо пасля таго, як грамадзяне заўважаюць, што з іх рахунку знікаюць грошы, і звяртаюцца ў праваахоўныя органы. Але сітуацыя з 20-гадовым касірам іншая: некаторыя пацярпелыя доўгі час нават і не здагадваліся, што пасля паходу па прадукты сталі яшчэ і «пакупнікамі» на кітайскіх сайтах.

«У некаторых уладальнікаў картак не была падключана паслуга СМС-апавяшчэння, — тлумачыць прадстаўнік СК. — Напрыклад, адна з пацярпелых 4 месяцы не здагадвалася, што з яе карткі «сыходзяць» некаторыя сумы грошай». Аказаліся ў фотаальбоме злачынцы не толькі зарплатныя карткі, але і «крэдыткі». Чалавек ўносіў грошы на рахунак, а частка з іх сыходзіла на патрэбы касіра.

Як менавіта выйшлі на прадпрымальнага хлопца, следчыя да суда не распавядаюць. Вядома толькі тое, што беларусы ў гэтай справе прыцягвалі на дапамогу сваіх калегаў з Нацыянальнага кантактнага пункта Вялікабрытаніі і Ірландыі. «Мы прааналізавалі шэраг крымінальных спраў, супаставілі наяўную інфармацыю і выйшлі на гэтага чалавека», — кажа Зміцер Астрэйка.

Следчыя прызнаюць: часам картачныя махляры ідуць на падобныя злачынствы таму, што вераць у сваю беспакаранасць. Маўляў, сэрвісы, на якіх яны плацяць чужым «пластыкам», — замежныя, зарэгістравацца там можна пад псеўданімам, а ўзаемадзеянне з іншымі краінамі ў нашых праваахоўнікаў не наладжана.

Але на практыцы ўсе гэтыя, здавалася б, віртуальныя злачынства ператвараюцца ў рэальныя пакаранні. Былы касір цяпер зняволены, яму прад'яўленае абвінавачванне па ч.3 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі). Калі віна студэнта будзе даказаная, яму пагражае ад двух да сямі гадоў са штрафам або без штрафу з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Акрамя таго, у СК падкрэсліваюць, што маштаб крадзяжу пакуль да канца не падлічаны, не ўсе пацярпелыя па справе вызначаныя. «Мноства аперацый будзе пастаўлена ў віну як замах, — дадае Зміцер Астрэйка. — Гэта значыць, што абвінавачаны спрабаваў здзейсніць аперацыю, але зрабіць гэта яму не ўдалося: напрыклад, на картцы ў гэты момант не было грошай або банк адмовіў у аперацыі з-за ўсталяванага ліміту».

Парады экспертаў: як абараніць грошы на картцы

- падключыце паслугу СМС-апавяшчэння, так вы адразу даведаецеся пра тое, што з вашай карткі здымаюць (спрабуюць зняць) грошы, і зможаце аператыўна яе заблакаваць;

- для разлікаў у інтэрнэце, а таксама паездак за мяжу завядзіце асобныя карткі, на якіх не будзе захоўвацца ўся ваша зарплата;

- не перадавайце дадзеныя сваёй карткі староннім людзям, нават сваім сваякам і сябрам;

- не захоўвайце паролі доступу да інтэрнэт-банкінгу на камп'ютары;

- разлічваючыся карткай ў краме (кавярні і гэтак далей), сачыце, каб ваш «пластык» заўсёды быў у полі зроку, не дазваляйце касірам выносіць яго;

- пры здзяйсненні плацяжоў у інтэрнэце старайцеся выбіраць правераныя сайты з абароненым каналам сувязі. У большасці папулярных браўзераў візуальна гэта пазначаецца выявай замочка каля адраснага поля, націснуўшы на які можна даведацца дэталі (тып злучэння, шыфраванне, інфармацыя пра сертыфікат);

- ідэальная сітуацыя, калі банк і сайт прадаўца падтрымліваюць тэхналогію дынамічных пароляў 3D-Secure (Verified by Visa / MasterCard SecureCode), у гэтым выпадку для здзяйснення кожнай аперацыі вы будзеце атрымліваць дынамічны пароль на тэлефон;

- пазбягайце выкарыстання карткі на публічных камп'ютарах (напрыклад, на працы), а дома сачыце за абнаўленнямі антывірусных праграм.

Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...