Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...

Баляць ногі ніжэй каленяў ў жанчын ноччу

Фатаграфія - жывая гісторыя

Сёння каля нас так многа фотаздымкаў. Мы кожны свой дзень можам сфатаграфаваць. Мы пазіруем, крыўляемся, робім смешныя рыльцы, адным словам, творым усё, што хочам, на фотаздымку. Мы па-іншаму сталі цаніць фатаграфіі. У нашым грамадстве фотаздымкі захоўваюцца ўжо ў кампутарах у вялікай колькасці. Фатограф нам не патрэбны. Мы самі фатографы. Мы самі сябе фатаграфуем, і гэта жыццё на фотаздымку простае, нецікавае. Гэта ўжо не тое былое мастацтва стварэння фатаграфіі. Гэта яго бледны дублікат.

Гэты жыццяпіс я хачу пачаць з аднаго фотаздымку (фотаздымак 1) . Ён самы стары з усіх, што ў мяне ёсць. Гэты фотаздымак зроблены ў 1938 годзе , калі гэтай маладой дзяўчыне (будучай маці маёй гераіні) было 18 гадоў. Але ўжо ў гэтыя гады яна не баіцца глядзець уперад, у далёкую будучыню. Яна прыгожая, вясёлая, цікавая. Яна ведае, што ўсё яшчэ наперадзе і што ўсё будзе добра.

Маёй гераіняй з'яўляецца будучая дачка гэтай дзяўчыны. Гэта Ганна Язэпаўна Карповіч (дзявочае Цвірка) нарадзілася ў горадзе Асіповічы ў 1941 годзе. Яе маці, Любоў Іванаўна Казачонак, з вёскі Ставішчы Асіповіцкага раёна нарадзілася ў 1920 годзе. А бацька, Язэп Анісімавіч Цвірка, быў з 1901 года, з вёскі Шэлехава Пухавіцкага раёна. Яе маці асірацела, калі ёй было ўсяго 2 гады. Выхоўвала мачыха, якая "была добрай жанчынай і ўмела смачна гатаваць". Любоў Іванаўна закончыла тры класы, "магла распісацца і пісьмо напісаць".

Дзед Ганны Язэпаўны, Анісім Цвірка, купіў зямлю ў Шэлехаве ў пана Булгака дзесьці з 1875 па 1890 год , а сам ён родам з вёскі Омельна ці Клятное. У сям'і часта жартавалі з таго, што ў дзеда Аніся пасля куплі зямлі яшчэ засталося золата і ён зарыў яго недзе ў двары ці агародзе. Найбольш актыўныя нашчадкі спрабавалі шукаць той збан, перакопваючы зямлю ў садзе, ды нічога не знайшлі. Сышліся на тым, што дзед, відаць, аддаў тыя грошы малодшай дачцэ, у якой было шмат дзетак, а муж не вярнуўся з вайны і ёй было дужа цяжка адной гадаваць дзяцей пасля вайны.

У 1929 годзе Анісіма раскулачылі: забралі зямлю, жывёлу, паў-хаты іхняй перавезлі ў Суцін на патрэбы Савецкай улады. Дзякуй Богу, што хоць палову хаты пакінулі ды ў Сібір не саслалі. У сям'і дзеда Анісіма і бабулі Цаклеты было чацвёра дзяцей.

Бацька Ганны, Язэп Анісімавіч, працаваў шафёрам у Асіповічах, шыў абутак (высокія шнураваныя жаночыя боцікі, што на фота ў яго сястры Сарафіны, якая была вельмі прыгожай жанчынай (фотаздымак 2), рабіў шафы з дубу для адзення. Але ён ніколі не забываў пра сваіх бацькоў і нават прыязджаў да іх на машыне ў Шэлехаў, каб дапамагчы па гаспадарцы.

Ажаніліся Язэп і Люба яшчэ перад вайной, ў 1939 годзе. Першай у іх нарадзілася якраз Ганна Язэпаўна ў 1941 годзе, а пасля ў 1943 з'явілася другая дачка, якую назвалі Аленай. Калі мама зацяжарала ёю, тата завёз яе да бацькоў у Шэлехаў. Але, на жаль, Алена так ніколі і не ўбачыла свайго бацьку з-за адной гісторыі.

У вайну партызаны прыходзілі да дзеда Анісіма і ўсё, што было, забіралі сабе. І вось аднойчы дзед вырашыў закапаць у зямлю хлеб, адзенне, абутак, каб партызаны не забралі. А яны прыйшлі, перакапалі ўсё, знайшлі, што шукалі, ды яшчэ забралі да ўсяго гэтага бочку са збожжам і посуд. "Гнаць вас у шыю, працаваць на полі!"- сказаў дзед, выганяючы партызан. "Як яны яго не забілі? Вось жа нешта стрымала іх," - кажа Ганна Восіпаўна. Пасля гэтага бацька - Язэп Анісімавіч - ішоў ад сястры з Пабокавіч у Шэлехаў цераз Тальку. Там яго сустрэлі партызаны і забілі. За што? Адпомсцілі, што дзед так сказаў партызанам. Забойцы забралі ў бацькі 2 кавалкі мыла.

На гэтым фотаздымку (фота 3) Язэп яшчэ, канешне, не ведае, які трагічны ў яго лёс. Але ўжо тады вочы ў яго былі нечым устрывожаныя. Ён сур'ёзны, напружаны, быццам адчувае тое, што нешта здарыцца.

Здарылася гэта ў лютым 1943 года. Праз некалькі месяцаў у Любы і Восіпа народзіцца Леанарда, але бацька яе ніколі не ўбачыць. Мама Любоў Іванаўна засталася жыць у дзеда Анісіма, потым купіла сабе нейкую варывеньку, перарабіла яе на хатку.

З 1945 па 1947 гады маміна мачыха ўзяла Ганну ў Ставішчы пасвіць гусей. Было ёй тады 7 гадоў. "Гусі ў балота ідуць, а я стаю і плачу!"- смяецца Ганна Язэпаўна. Галадалі тады горш, чым у вайну. "Есці зусім не было чаго. Збіралі пышкі (гнілую бульбу) вясною на калгасным полі,"- успамінае Ганна Язэпаўна. "Аднойчы я ўбачыла ў суседкі ў свіных ночвах дзве вараныя бульбіны і лушпінне. Украла бульбу ў кішэню, а лушпінне ў руку пад хустку. Стаю, ем за хатай з цыбуляй, а тут ідзе мой дзядзька. Убачыў мяне і пытае: "Дзе ўзяла?" А я кажу: "У ночвах ў суседкі."

Нюхала, як сабака той, дзе хлеб пякуць. Украла ў другой суседкі кавалачак хлеба. Суседка сказала пра гэта бабе, дык яна вырашыла адправіць мяне да матулі ў Шэлехаў. Па дарозе нейкая баба ў цягніку ела лусту хлеба са смятанай. Я падышла, стаю і гляджу, як яна есць яго. Тады яна дала мне палову кавалка гэтага хлеба. У Дзям'янаўцы ідзём, а там хлебам пахне. Я на гэты пах прыйшла ў хату, а там жанчына хлеб пячэ і кладзе яго радком ад самага вялікага да самага маленькага. Я зайшла ў хату, стала і гляджу на гэты хлеб, маўчу. Гэта добрая жанчына (хацела я потым знайсці яе, але так і не высветліла, хто яна была - дай ёй, Божа, Царства Нябеснае!) дала яна мне трэці хлеб з канца. Пакуль дайшлі да Рудоў, з'елі яго з дзедам (Казачонкам), нават не заўважылі! У Рудах (гэта вёсачка на Талі была, недалёка ад суцінскага маста, цяпер яе ужо няма, адны грушы-дзічкі засталіся на тым месцы) зноў прасілі хлеба, далі і там кавалачак. Дзіўлюся, што я - вясковая дзяўчынка, сарамлівая вельмі, не саромелася жабраваць тады хлеб. Гэта такая галодная была, што на сорам забылася! Прыйшлі дамоў, а там у мамы грэчкавы суп з некалькімі бульбінамі. І такі смачны! (Пра мяса і гутаркі не было!) Маці ўсё сама сеяла ўручную: і грэчку, і проса. І бульбу сама садзіла. Усё на крупы. Хлеба не было."

А тады, гадоў каля ста назад, чым была фатаграфія? Напэўна, яна была вялікай каштоўнасцю. Дзень, у які людзі фатаграфаваліся, яны лічылі святочным. Заўсёды апраналі самае лепшае і прыгожае з таго, што ў іх было (з дапамогай гэтай інфармацыі можна прасачыць за тым, як змяняліся паставы, адзенне, позірк людзей таго часу). Калі глядзіш на фотаздымак тых часоў, то бачыш у гэтых людзей такія глыбокія вочы, такі пранізваючы позірк, быццам яны нам нешта хочуць сказаць.

У 1948 годзе да Любові Іванаўны ў прымы прыйшоў Панятоўскі Стась. Ён нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна і паходзіў са шляхты. Быў добрым кавалём, тынкоўшчыкам. Быў на вайне. Захавалася яго фота (фатаздымак 4), зробленае ў студзені 1945 года ў горадзе Саратаў. На ім гэты мужны баец глядзіць на нас вачамі, якія ведаюць, што савецкі народ перамог у гэтай страшнай вайне. Ён упэўнены ў сабе, не баіцца таго, што чакае яго наперадзе.

" Ажаніліся мама са Стасем ў 1948 годзе. Ён працаваў кавалём, зарабляў 50 рублёў. Тады ўжо ў Мінску можна было купіць хлеба. Станіслаў ездзіў у Мінск ("Дзякуй яму!") - да Талькі пехатой (кіламетраў 20), потым на цягніку 90 км, а там стаяў у вялізнай чарзе, на рукі давалі па адной буханцы. За суткі можна было выстаяць дзве-тры такія чаргі. У чарзе стаялі і ноччу, спалі проста на сваім мяшку. За тыдзень айчым купляў мех хлеба і прывозіў яго ў Шэлехаў.

У 1953 годзе становішча палепшылася. Мы ўжо трымалі трох парсюкоў. Але Хрушчоў загадаў трымаць толькі аднаго, а астатніх - у калгас. Пагэтаму двух парсюкоў зарэзалі." Але ўжо бачна, што жыццё ў вёсцы паляпшаецца. За гэтым можна прасачыць на фотаздымку (фота 5) 1957 года (вяселле ў сяброўкі Ганны Язэпаўны Соф'і Гоман у вёсцы Шэлехаў). Тут добра паказана жыццё вёскі ў той час. Мусіць, гэта вясна, бо на першым плане знаходзіцца лужына. У цэнтры стаяць госці з маладымі, а за імі - адзінокая хата і лес. Большасць мужчын апранута ў кашулі і пінжакі, а штаны запраўлены ў боты. Адзін жаніх стаіць у гальштуку (гэта для яго не абы-які дзень!). Жанчыны апранулі блузкі і спадніцы ніжэй калена, а маленькія дзяўчаткі - сукеначкі і белыя шкарпэткі. Усе вясёлыя, усім добра, бо жыць стала лягчэй.

На фота (8) 1954 года Любоў Іванаўна ў белай кашулі, з сынам Валодзем на руках. Усе апрануты ў крамную адзежу, абутыя ў скураны абутак, нават малыя. Аня стаіць паміж мамай і сваячкай, ёй 13 год. "За 10 гадоў мама нарадзіла сем дзяцей. З-за голаду з іх чатыры памерла, а тры засталіся жывымі (гэта сыны Валодзя, Коля і Віця). Пакуль маці карміла дзіця грудзьмі, яно жыло, а як адымала ад грудзей, то памірала."

Сама Ганна ў той час заканчвала 7 класаў Суцінскай школы. Добра памятае сваіх настаўнікаў: Ганну Скіндэр (Татур), Савельевых, Перапечку. "Дзякуй ім усім за навуку!"- прамовіла Ганна Язэпаўна.

" Летам працавала на палявых работах , даглядала каксагыз (расліна, з соку якога рабілі гуму). У 16 год пайшла з айчымам Панятоўскім у Мацеевічы даглядаць цялят. Уставалі рана, каб ужо ў 6 гадзін раніцы карміць жывёлін. А было ў нас ажно па 200 цялят! За тое плацілі нам па 60 рублёў. Папрацавалі мы там 7 месяцаў. Потым пайшла я працаваць на пякарню ў Суцін, пасля на малочную ў Суцін, дзе перапрацоўвалі малако бруцэлёзных кароў (бруцэлёз - хвароба касцей, заразная). Сепаратар-стэрылізатар аддзяляў смятану ад малака. Я ж ніколі гэтай смятаны не ела, баялася заразіцца! Але косткі сёння мае баляць, з кійком во хаджу, напэўна, ўсё ж гэта праца паўплывала на маё здароўе. Затым пайшла працаваць у дзіцячы садок. Спачатку прала бялізну, а потым была загадчыцай гаспадаркі. Усюды ўжо плацілі грашыма."

Пазнаёмілася яна з Карповічам Юзікам. Ён летам прыязджаў у Пушчу, да маці. А яна тады жыла ў Шэлехаве. Адзін аднаго бачылі, але ніколі не размаўлялі. А пазнаёмілі іх агульныя сябры. І ўжо ў 1962 годзе яны ажаніліся.

Сам ён з Пушчы - вёска ў Пухавіцкім раёне , недалёка ад Мацеевічаў. Там і нарадзіўся ў 1935 годзе. Захаваўся фотаздымак (фота 6), зроблены ў 1939 годзе, яго з матуляй і трыма братамі. Яны апрануты чысценька, па-святочнаму. Ва ўсіх адзенне зрэбнае, толькі ў старэйшага хлопчыка і ў мамы яно куплена ў краме. У абодвух малодшых хлопцаў ногі босыя, а маці і старэйшыя - ў чаравіках. Тут яны такія насцярожаныя, безабаронныя. Міжволі думаеш, гледзячы на гэты здымак: што чакае іх у будучым?

Юзік служыў тэрміновую службу ў Ленінградзе (фота 7), застаўся там у ФЗУ, атрымаў прафесію будаўніка і паехаў працаваць у Мурманскую вобласць на шахты, дзе здабывалі калійную соль. Пражыў там 5 год, першая яго жонка памерла, засталася 3-хгадовая дачка, Ларыса.

Юзік забраў Ганну ў Мурманскую вобласць, у пасёлак Афрыканда. Пажылі там нядоўга, бо хацелася вярнуцца на Радзіму. Тады яны пачулі, што ў Салігорску адкрылі калійныя ўгнаенні і што туды набіраюць рабочых. Адразу і паехалі туды. У 1965 годзе муж пачаў працаваць на 2 калійным камбінаце. А Ганна працавала на салігорскай птушкафабрыцы. Пра яе добрую працу напісалі ў газеце "Шахцёр" у 1976 годзе.

"Ларысу я любіла, як сваю родную,"- кажа Ганна Язэпаўна. Яна падрасла і паступіла ў педвучылішча. Скончыла яго і зараз жыве ў Бабруйску, мае двое дзяцей і нават унукаў.

У Ганны і Юзіка нарадзіўся Руслан ў 1966 годзе. Ён закончыў тэхналагічны інстытут, працуе хімікам-тэхнолагам у Мінску.

"На пенсію: я пайшла ў 1995, а Іосіф у 1990 годзе. Абмянялі кватэру ў Салігорску на кватэру ў Мар'інай Горцы ў 1994 годзе, каб бліжэй жыць да маёй матулі. А яна ўжо жыла ў Тальцы. Панятоўскі на заробленыя грошы купіў лес, з якога пабудаваў хату ў Шэлехаве. А ў 1987 годзе яны перавезлі гэтую хату з Шэлехава ў Тальку.

Вось на гэтым фотаздымку (фота 10) яна ўжо бабулька 69 гадоў. Але ўсё тая ж працавітая, простая, амаль неадукаваная, але па-свойму разумная жанчына. На жаль, памерла ў1 994 годзе. А зараз я жыву ў той самай хаце ў Тальцы, дзе жыла мая мама. І пішу такія вершы:

…Беларусь, ты наша родная,

Ты яднаеш народы ўсе.

Тое гора пасляваеннае

Смутак, боль яшчэ нясе… "

Ганна Восіпаўна пяе нам песні, што яна навучылася ад сваёй мамы: "Пасею я гурочкі", а таксама свае ўласныя песні - яна сама піша вершы і мелодыі.

А кім быў тады фатограф? Мусіць, гэта майстар сваёй справы, гэта сведка тых часоў, гэта гісторык. Калі ён фатаграфаваў людзей, яны думалі, што на іх глядзіць не адзін фатограф, а ўвесь свет. Па гэтаму яны так беражліва адносіліся да фатаграфавання, а пасля і да сваіх фотаздымкаў. Гэта ёсць асобая культура. Напэўна, сёння і мы павінны так жа адносіцца да тых фотаздымкаў, каб перадаць гэту культуру другім пакаленням.

Гісторыя праз фатаграфіі не такая, як нейкая іншая гісторыя. Яна быццам выразае пэўны кавалак жыцця чалавека. Усе тыя фатаграфіі напоўнены жыццём. Яны жывыя, значыць і гісторыя гэта жывая.

Дык давайце ж захоўваць і берагчы тую жывую гісторыю.

Выкарыстаныя матэрыялы: успаміны і фотаздымкі з сямейнага архіву Карповіч Ганны Язэпаўны.

Изложение на тему Аблава

Чалавек на імшарыне

"Чалавек. адчуваў сябе неспакойна, нават трывожна; хада яго была такая насцярожаная, што, здавалася, варта недзе каркнуць вароне, як ён здрыганецца і абамрэ на месцы. Быў ён немаладога веку, даўгалыгі і шырокі ў плячах, але надта худы. " Хведар Роўба запаволіў хаду, пазнаўшы знаёмую з дзяцінства мясцінку, ледзь не заплакаў. Адсюль да роднай вёскі заставалася тры вярсты.
Праз тры месяцы "неверагоднага шляху пакут і цярпення" ён дабрыў да радзімы. Ні хаты, ні забудоў на котлішчы ён не ўбачыў. Калі поле схавалася ў змроку, Хведар пайшоў на свой былы двор, які застаўся неўзараным.
Успомніў, як памерла пад сцюдзёным Котласам жонка. Прыйшла з дзялянкі і не ўстала. 3 маці засталася малая Волечка, а яго пагналі на работу. Дачушка то плакала, то "тоненькім дзіцячым галаском пяяла маці ўлюбёную ёю "Вутачку". Мабыць, так яна і адышла з гэтага свету пад жаласны спеў дачушкі. " Назаўтра яго на паўдня вызвалілі ад працы, каб пахаваў жонку.
Дзесьці тут, дома, застаўся сын Міколка. 3 ліста швагра Тамаша ён ведаў, што сын вярнуўся з арміі і стаў нейкім начальнікам. 3 высылкі Роўба Міколку не пісаў, баяўся яму нашкодзіць.
Хведар ішоў па вёсцы, прыслухоўваючыся і прыглядаючыся да знаёмых хат, падворкаў, вуліцы. Ён баяўся і ноччу, каб з кім не сустрэцца, каб хто яго не пачуў. Потым нетаропка абыйшоў магілкі дзядоў, бацькоў, малодшых сястры і брата. Падумаў, "было б добра і яму прымасціцца побач, . можа . ён найбольш затым і імкнуўся сюды - за тысячу кіламетраў, праз пяць гадоў выгнання".

Улесе прачнуўся ад холаду. Калі крыху пасвятлела, пайшоў шукаць бульбянае поле. Капянуўшы нагой баразну, адразу знайшоў некалькі ладных бульбін, адзначыў сабе, што выбіралі бульбу дзеля прыліку. У гушчары расклаў цяпельца, а сам сеў воддаль - трэба было асцерагацца.
Усе пяць пакутных гадоў Роўбу тачыла пытанне "Завошта?" "Завошта ў яго адабралі ўладай жа дадзеную зямлю, майно і саслалі на катаргу. У чым яго віна?"
Яму вельмі хацелася паглядзець на поле. Замест дружнай, вясёлай, як Хведару ўяўлялася, працы, ён убачыў з дзесятак босых, у тоўста накручаных на галовах хустках, жанчын, якія капалі бульбу ў вялікія кашы. Коні ледзьве клыпалі ад ператомы.
На дарозе ён угледзеў фурманку, пазнаў мужчыну на ёй. Гэта быў Мікіта Зыркаш, які напісаў пра яго малатарню. 3 малатарні і пачаліся ўсе Роўбавы беды. Яе ён купіў па сынавай парадзе, малаціў усім, нікому не адмаўляючы. Плату браў вельмі памяркоўна, але Мікіта падаў так, што Роўба абірае сялян. Калі сталі размяркоўваць цвёрды падатак, успомнілі пра малатарню. Той падатак - семдзесят пудоў збожжа - ён неяк сплаціў, вымеўшы з засекаў усё. Прынеслі новы, намнога большы. Стары яўрэй Наэм тады параіў яму кідаць усё, забіраць дзяцей і жонку і ўцякаць. Хведар яго не паслухаў. Пражыў у Нядолішчы яшчэ дзесяць месяцаў. Зміцер Цыпрук, які вінен быў за малацьбу грошы, на пасяджэні камбеда прапанаваў раскулачыць Хведара Роўбу.
Ноччу Хведар зноў хадзіў па роднай вёсцы.

У лесе, куды ён адправіўся начаваць, страшэнна даймаў холад. Задрамаў толькі пад ранак і прачнуўся ад нейкай трывогі. Насупраць у хмызняку ўбачыў кароўскую пысу, побач другую. Заліўся брэхам сабака і Роўбу давялося ўцякаць. Сабачы брэх гнаў чалавека, і ён апынуўся далекавата ад вёскі ў страхавітай мясціне, якую называлі Багавізна. Толькі надвячоркам ён рушыў назад. Зноў зайшоў на могілкі, агледзеў свежыя магілы. Нечакана ў месячным сяйве прачытаў на белай дошчачцы "Сокур Іван". Як высылалі Хведараву сям'ю, гэты Сокур памагаў начальнікам. Адзін з іх угледзеў на Волечцы новыя валёначкі, нешта загадаў Сокуру. Той трохі памяўся і сказаў малой скінуць абутак. Душачыся слязьмі, маці прынесла дачцэ старыя палапленыя валёнкі. У іх яна і хадзіла дзве зімы, прастуджвалася, пакуль не прастудзілася ў апошні раз.
Пасля смерці жонкі не было на каго пакінуць дзесяцігадовую Волечку. Нечакана брыгадзір плытагонаў, дзе тады працаваў Хведар, злітаваўся і дазволіў узяць яе з сабой. Дзяўчынка чым магла дапамагала маўклівым дзядзькам. Сярод плытагонаў быў нервовы, зласлівы Рагаўцоў, які з прычыны і без прычыны брыдка лаяўся. Роўба неяк папрасіў яго не рабіць так пры дзіцяці. Той паабяцаў "стукнуць" у бліжэйшым пасёлку. Брыгадзір загадаў у час праверкі хаваць дзяўчынку пад плытом.
Калі Хведар выцягнуў Волечку з вады на бярвенне, тая была сіняя і не магла вымавіць ад здранцвення ні слова. Праз тры дні Волечка паморла. Пахаваў Роўба дачку на беразе рэчкі, нават не паспеў паставіць крыж, бо трэба было даганяць плыты. Пасля таго брыгадзір даў яму даведку на імя Зайцава Андрэя Фаміча, з якой ён і дабраўся дамоў.
На світанні Хведар выйшаў на вясковую вуліцу і раптам згледзеў нейчыя вочы. Ён пазнаў жанчыну, гэта была яго равесніца Любка. Жанчына дзіка закрычала і кінулася ў хату.

Пакуль развіднела Хведар быў у лесе. Скурчыўся пад кустамі на дробнай траве, увабраў галаву ў каўнер світкі, засунуў рукі за пазуху - так было цяплей. Шукаў адказ, "чаму ён стаў тут для ўсіх жахлівым чужынцам".
Выйшаўшы са свайго сховішча на схіле дня, ён сустрэў старога, які пасвіў у лесе карову. Жывёлу даводзілася хаваць дзеля малых дзяцей, бо амаль усё малако забірала дзяржава. Ад старога Хведар даведаўся пра жыццё ў калгасе і, нечакана, пра Міколку, сына. "Цяпер жа ён парцейны сакратар. Малады, а нібы той цівун! Ад бацькі адмовіўся. Казалі, і прозвішча меўся мяняць, каб анізвання. " Вестка настолькі ўразіла, што Хведар ні пра што не мог больш пытацца.
Успомніўся выпадак, калі сын настояў, каб лепшага сябра выключылі з камсамола за тое, што ён пашкадаваў маці і пакінуў дома адзін абраз. Хведар імкнуўся неяк зразумець сына: ". Дабрыня, мусіць, там, дзе справядлівасць і праўда. А дзе класавая бязлітаснасць, жорсткасць вышэйшых да тых, хто ніжэй, якая ж там дабрыня. Ягоны разумны Міколка, мабыць, хутка засвоіў тое. Калі ён цяпер стаў такі, значыць, такім стаць было трэба. Асабліва, калі ён не па сваёй злосці, а з дзяржаўнай патрэбы. "
На бульбяным полі на гэты раз яго ўгледзелі і, што самае страшнае, пазналі. Крычаў Зміцер Цыпрук, які, па ўсім было відаць, стаў брыгадзірам. Самы няўдалы гаспадар у вёсцы, у якога некалі здохла ад бяскорміцы кабыла, які за сваё жыццё не навучыўся нават плесці лапці.

Ноччу ўсчаўся дождж і ў лесе было мокра і няўтульна. Але тут можна было не баяцца. Душа Хведара жыла ў трывожным чаканні дня. На золаку голад выгнаў яго з ельніку і ён падаўся на ўзмежак поля, дзе раслі грушкі. Чуйны слых Хведара ўлавіў нейкі рух - там былі людзі, Роўбавы аднавяскоўцы. ". Яму як бы цюкнула ў галаву: ды гэта ж яны - па яго. Яны ж зараз пойдуць у лес выганяць яго. Ланцугом, як на паляванне". Хведар павярнуў у глыб лесу, хацеў выйсці з яго з другога боку. Але з узлеску ўбачыў, што на дарозе стаялі машыны і ад іх ішлі людзі. Выйсця яму не пакінулі і спераду - там былі пагранічнікі. У чацвертым баку быў тупік - "Багавізна, дрыгва, багна, віры, улетку туды не сунешся". Хведар бег туды, бо ззаду чуў галасы, брэх сабакі. ". Ягоны маршрут канчаўся. Неверагодна дзівосны маршрут - праз тысячу вёрст да роднай зямлі. Такі яго лёс! Пракляты лёс, які наканаваў яму ў такі час нарадзіцца селянінам".
Роўба бег, ногі да каленяў правальваліся ў чорную гразь, не перадзе блішчэлі чорныя вочы прадонняў. Хутка дол знік з-пад ног і Хведар шуснуў з галавою ў багністую прорву. Але вынырнуў і ўхапіўся за нейкі слізкі корань з суседняй купіны. Ён быў увесь у багне, толькі галава на паверхні. Цяжкая суконная падзёўка і пасталы ўладна цягнулі ўніз.
Яму загадвалі вылазіць, папярэджвалі ад "ліца Савецкай улады", потым палезлі ў балота, пачалі апорваць купіны. Хведар пачуў голас сына. Хацелася зірнуць астатні раз і развітацца. "Бедны Міколка: што ён перажывае цяпер? Пэўна ж, то не па сваёй волі - ён змушаны. Можа, яму Загадалі. I паслалі яго лавіць у лесе бацьку, якога выракся. Калі выракся, дык, мабыць, можна і лавіць. Але калі такое магчыма, то тады як жыць? Можа, яму яшчэ загадаюць, злавіўшы, учыніць допыт над бацькам. " Цвёрдым начальніцкім голасам Міколка загадаў парануць купіну, суседнюю з той, за якой тырчага паміж тым і гэтым светам Роўбава галава.
Хведар іх апярэдзіў, выпусціў з рук корань і цяжкія ногі ў сырамятных пасталах адразу пацягнулі яго ў глыб багны.
Шукалі яго доўга, ды так і не знайшлі.
Багна спрадвеку ўмела хаваць свае таямніцы.

Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...