Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...

Ацёк ікраножнай мышцы адной нагі

12 сакрэтаў здаровых ног

25 января 2011 в 09:07
Вольга Кулінковіч, Звязда / Вольга Кулінковіч

Па статыстыцы, варыкоз выяўляюць прыкладна ў 25 % жанчын. Прадстаўніцы цудоўнага полу схільныя да парушэнняў вянознага кровазвароту ў значна большай ступені, чым мужчыны. Прычын таму некалькі.

Наш галоўны "вораг" — жаночы палавы гармон прагестэрон. Ён зніжае тонус вянозных сценак і ўскосным чынам садзейнічае застою крыві ў нагах. Такое ж дзеянне аказваюць і аральныя кантрацэптывы: іх прыём можа справакаваць варыкоз і паскорыць яго развіццё. Часта захворванне пачынае развівацца падчас цяжарнасці: матка, якая павялічваецца ў памерах, сціскаючы вены малога тазу, механічна перашкаджае адтоку крыві з ніжніх канечнасцяў. Не апошнюю ролю адыгрывае любоў да высокіх абцасаў, ботаў з вузкімі цеснымі халявамі. Калі ногі томяцца ў такім "палоне" з дня ў дзень, вены могуць сур'ёзна пацярпець. Калі гаварыць пра фактары рызыкі, агульныя для моцнага і слабага полу, то іх таксама нямала. Лідзіруе тут генетычная схільнасць — слабасць злучальнай тканкі вянознай сценкі перадаецца ў спадчыну. Варыкоз "выбірае" людзей, чыя прафесійная дзейнасць звязана з працяглымі статычнымі нагрузкамі на ногі (выкладчыкаў, цырульнікаў і г.д.), а таксама офісных работнікаў. Сядзячая праца і недастатковая нагрузка на мышцы ног не лепшым чынам адбіваюцца на стане вен. Частыя запоры, эндакрынныя парушэнні, лішняя вага, курэнне і незбалансаванае харчаванне павышаюць шанцы "займець" варыкозную хваробу. На жаль, варыкоз — гэта хранічнае захворванне, і якое пастаянна прагрэсіруе. Але ў нашых сілах прадухіліць яго развіццё.

1. ДЫЕТА СУПРАЦЬ ВАРЫКОЗУ

Перагледзьце свой рацыён.

- Выключыце тлустае, салодкае, мучное — кожны лішні кілаграм кладзецца дадатковым бярэмем на вянозную сістэму. Каб яна ўздыхнула больш свабодна, давядзецца скінуць лішкі.

- Пад забаронай мясныя наварыстыя булёны, халадзец, вяндліна, марынады, кансервы (гэтыя прадукты пагаршаюць стан сценак вен і іх клапанаў), а таксама алкаголь, піва і кава (не больш чым кубачак у дзень, лепш з малаком).

- Піце 1,5—2 л вадкасці ў суткі: калі ў арганізм паступае мала вады, кроў становіцца вязкай, што ўскладняе яе прасоўванне па венах.

- Уключайце ў рацыён крыніцы вітамінаў Е і С, якія надаюць венам эластычнасць: зялёны чай, абляпіху, гарох, фасолю, сачавіцу, памідоры, салату, зялёную цыбулю, пячонку, яечны жаўток.

- Карысныя фруктовыя дэсерты і напоі, што ўтрымліваюць вітамін Р (руцін): ён не дазваляе расцягвацца вянозным сценкам — умацоўвае капіляры. На яго багатыя шыпшына, цытрусавыя, чарнаплодная рабіна, чорныя парэчкі, абрыкосы.

- Налягайце на агародніну, садавіну, вотруб’е: раслінная клятчатка прымушае кішэчнік працаваць як гадзіннік і прадухіляе запоры, якія павышаюць ціск у вянознай сістэме.

2. ЗДАРОЎЕ АД ПРЫРОДЫ

Нарыхтоўвайце гаючыя травы.

Старажытныя лекары для ўмацавання вен раілі пацыентам піць пабольш настою павітухі. А балгарскія траўнікі рэкамендуюць напой з мускатнага арэха. Для гэтага здрабніце ў кавамолцы мускатны арэх, заліце 1 ч. лыжку парашку 200 мл кіпеню, дадайце 1 ч. лыжку мёду, размяшайце і прымайце па паўшклянкі напою 2 разы на дзень — раніцай і вечарам.

3. ДРЭНАЖНЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ

Выконвайце іх пры кожным зручным выпадку.

Самы просты спосаб разгрузіць вены — пакласці ногі на крэсла, журнальны столік, калі вы сядзіце, або выцягнуць іх на канапе, падклаўшы падушку. Праўда, ёсць яшчэ больш дзейснае практыкаванне — стаць на карачкі. На думку спецыялістаў, поза на локцях і каленях (грудзі ніжэй за бёдры) садзейнічае адтоку крыві, якая застаялася ў нагах, у значна большай ступені, чым прынятае ў такіх выпадках становішча на спіне з паднятымі нагамі. А найбольшы антыварыкозны эфект дае плаванне ў ластах на жываце з прамымі нагамі і пенапластавай дошкай у выцягнутых руках.

4. ЛЕДЗЯНАЯ ПАЛЁГКА

Паспрабуйце "ажывіць" стомленыя ногі.

Пратрыце іх кавалачкам лёду з настоем мяты. Выдалася свабодная хвілінка? Тады выканайце "ледзяны" масаж па ўсіх правілах.

- Сядзьце зручна, падцягнуўшы да сябе нагу, або пастаўце яе на лавачку і нахіліцеся над ёй.

- Не бярыце лёд пальцамі — ён хутка растане. Загарніце яго ў баваўняную сурвэтку, пакінуўшы свабоднай толькі рабочую паверхню. Пагладжвайце скуру, як быццам у вас у руцэ не кавалачак лёду, а маленькі прас. Вадзіце ім прама (знізу ўверх), па крузе (па гадзіннікавай стрэлцы) і рабіце зігзагападобныя рухі.

- Апрацоўвайце ступню, галёнку і бядро спачатку адной, потым другой нагі, удзяляючы кожнай зоне ад 2 да 4 хвілін. Як бы ні любілі вены холад, больш за 5 хвілін ахалоджваць іх нельга, інакш надыдзе стойкае звужэнне падскурных сасудаў, якое звядзе на нішто ўвесь станоўчы эфект працэдуры.

5 ХАЛОДНЫ ДУШ

Аблівайце ногі халаднаватай вадой 1—2 разы на дзень.

Нямоцным струменем са шланга (летам) або душа (зімой) прайдзіцеся спачатку ад пальцаў да пятак. Пасля гэтага накіруйце водны струмень уверх па ікраножнай мышцы да яміны пад каленам спачатку па адной галёнцы, затым па другой, а ў апошнюю чаргу — па пярэднім баку кожнай нагі па чарзе ад пальцаў па пад'ёме да калена.

6. ГІМНАСТЫКА ДЛЯ НОГ

Даводзіцца доўга стаяць або сядзець?

Па меры неабходнасці рабіце кароткую размінку для здранцвелых ног, паўтараючы кожнае практыкаванне па 15—20 разоў. Зыходнае становішча — стоячы, рукі ўздоўж корпуса. Падыміцеся на дыбачкі і апусціцеся назад на ўсю ступню, потым станьце на пяткі, а ў канцы перакочвайцеся з пятак на насочкі і назад.

7. SРА ДЛЯ СВАІХ ДВАІХ

Наладзьце марскі курорт у сябе дома.

- Здымайце стомленасць і ацёкі ног, прымаючы ванны з марской соллю. Наліце цёплую (38 оС) ваду да сярэдзіны лытак, растварыце 1—2 ст. лыжкі солі і пахадзіце ў гэтым штучным "моры" 5—10 хвілін. Калі марской солі няма, вазьміце звычайную кухонную або прыгатуйце травяныя зборы.

- Змяшайце пароўну кветкі рамонку і лісце трыпутніку. Заварыце 1 ст. лыжку сумесі шклянкай кіпеню, настойвайце 15 хвілін, працадзіце і выліце ў ваду для ванначкі. Можна таксама прыгатаваць ванначкі з сумессю кары вярбы белай і дубу (1:1).

- Змяшайце 1 ч. лыжку ягад ядлоўцу (ён змяншае боль у нагах, які ўзнікае да канца дня) з 2 ст. лыжкамі мяты, мацярдушкі, кветак і лісця лаванды (свежых або сушаных) — гэтыя травы здымаюць напружанне ў мышцах. Насыпце збор у мяшочак са шчыльнай тканіны і апусціце ў ванну з цёплай вадой. Патрымайце ў ёй ногі 10—15 хвілін. Яны ўсё яшчэ баляць? Паспрабуйце выкарыстаць мяшочак з травамі замест кампрэсаў.

8 КАМПРЭСІЙНЫ ТРЫКАТАЖ

Насіце спецыяльныя калготкі.

Самым эфектыўным кансерватыўным сродкам лячэння і прафілактыкі варыкознай хваробы медыкі лічаць эластычную кампрэсію — прымяненне спецыяльнага кампрэсійнага трыкатажу (панчох, гольфаў, калготак). Пры нашэнні гэтага трыкатажу забяспечваецца раўнамерны ціск на ніжнія канечнасці, што садзейнічае нармальнай цыркуляцыі крыві і паляпшэнню яе адтоку. Пры гэтым утвараецца своеасаблівы вонкавы "каркас", які падтрымлівае аслабленыя сценкі сасудаў.

Кампрэсійны трыкатаж дзеліцца на два віды: лекавы і прафілактычны. Кожны выраб мае маркіроўку ў міліметрах ртутнага слупка, па якой ён падраздзяляецца на класы ад І да ІV. Пры розных стадыях захворвання выкарыстоўваецца кампрэсія пэўнай сілы. Таму перад набыццём вырабу неабходна пракансультавацца з урачом, бо толькі ён можа правільна падабраць кампрэсійны трыкатаж.

9. ЗРУЧНЫ АБУТАК

Выбірайце правільна туфелькі і чаравікі.

Калі прыкметы варыкозу ўжо ёсць, каб запаволіць развіццё хваробы, звяртайце асаблівую ўвагу на абутак. Купляйце боты, туфлі, басаножкі і хатнія тапачкі з супінатарамі або ўкладвайце ў іх спецыяльныя артапедычныя вусцілкі. Аддавайце перавагу абутку, які фіксуе пятку і галёнкаступнёвы сустаў на ўстойлівым невысокім (3—4 см) абцасе.

10. НАЖНЫ АНТЫСТРЭС

Дайце выхад эмоцыям.

- Нервовае напружанне, як вядома, пераходзіць у мышачнае: у выніку заціснутыя мышцы бёдраў і галёнак пераціскаюць вены, перашкаджаючы ім выконваць сваю функцыю. Каб венам было лягчэй перапампоўваць кроў знізу ўверх, мускулы павінны не проста расслабіцца, а прыйсці ў рух: тады запрацуе так званая мышачная помпа. Актывізаваць яе дапамагае хада, а таксама практыкаванне "веласіпед".

- Амерыканскія флеболагі (спецыялісты па хваробах вен) раяць у такіх выпадках узбіваць нагамі падушку. Падобная размінка здымае напружанне з ікраножных мышцаў. Проста пакладзіце падушку ў куце пакоя, разуйцеся і пакажыце, на што вы здольныя!

11 ПРАГРАМА ЗАСЦЯРОГІ

Запомніце простыя правілы.

- Не захапляйцеся цеплавымі працэдурамі — гарачымі ваннамі і абгортваннямі, лазняй і саўнай: знаходжанне ў іх актывізуе кровазварот, дадаючы венам работы. Не любяць яны таксама пляж і салярый — ультрафіялетавыя промні зніжаюць эластычнасць сценак вен.

- Не насіце вузкае, абцягваючае адзенне, цесны абутак: падобная экіпіроўка сціскае вены ног і парушае цыркуляцыю крыві.

- Пазбягайце значных фізічных нагрузак, звязаных з футболам, вялікім тэнісам, цяжкай атлетыкай.

- Не стаўце цяжкія сумкі на калені, не трымайце доўга на каленях дзяцей. Гэта вельмі шкодна для вен.

12 МАСАЖ ДЛЯ НОГ

Рабіце яго перад тым, як стаць пад душ.

Выконваць масаж можна рукамі або з дапамогай спецыяльнай масажнай шчоткі з мяккай шчацінай. Пасля водных працэдур вазьміце мяккі махровы ручнік і лёгкімі рухамі павольна прайдзіцеся па лытках знізу ўверх. Але абавязкова ўлічыце: калі вены ўжо расшыраныя, масаж ног супрацьпаказаны!

Микробиология

Эмфізематозны карбункул (эмкар) – вострая некантагіёзная інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца развіццём з-за вялікай колькасці газу крэпітыруючых ацёкаў у масіўных групах мышцаў і пад скурай, кульганнем і хуткай гібеллю жывёл.

Успрыімлівыя жывёлы : пераважна маладняк буйной рагатай жывёлы і авечкі. Апісаны выпадкі захворвання ў коз і буйвалаў, аленяў і лосяў.

Патагенез і фактары вірулентнасці:

Ø зараджэнне адбываецца пры пападанні спор у органы стрававання з кармамі і вадой;

Ø пранікненню спор спрыяюць траўмы склізістай абалонкі, у тым ліку і мікратраўмы;

Ø лічынкі аваднёў, якія мігруюць са страўнікавага канала ў мышцы, спрыяюць укараненню ўзбуджальніка эмфізематознага карбункула і ствараюць умовы для яго размнажэння;

Ø узбуджальнік можа пранікаць праз ранкі на паверхні цела, сярод якіх важнае месца адводзіцца ўкусам кровасысучых насякомых;

Ø магчыма пранікненне ўзбуджальніка праз органы дыхання;

Ø з токам крыві мікроб трапляе ў мышцы і месцы, найбольш спрыяльныя для яго развіцця – гематомы, раздробленыя і разарваныя тканкі, участкі некрозу, гэта значыць там, дзе адсутнічае альбо слабое крывяное забеспячэнне і мала кіслароду, а таксама з-за развіцця аэробных мікробаў;

Ø у месцах асядання мікробы інтэнсіўна размнажаюцца, выдзяляюць таксін і ўтвараюць газ, а газы абумоўліваюць крэпітацыю ўтвораных ацёчных прыпухласцяў;

Ø кампаненты таксіна падаўляюць фагацытоз, выклікаюць парушэнне цэласнасці крывяносных сасудаў і іншыя пашкоджанні, якія прыводзяць да ацёку і некрозу тканак;

Ø прадукты распаду тканак і таксіны ўзбуджальніка з’яўляюцца прычынамі развіцця ліхаманкі, парушэння сардэчнай дзейнасці і растройства дыхання; перад гібеллю жывёл адзначаецца бактэрыямія;

Ø інфекцыйны працэс можа працякаць і без утварэння карбункула, а ў выглядзе сепсісу.

Лабараторная дыягностыка : мікраскапія мазкоў з зыходнага матэрыялу, высеў на пажыўныя асяроддзі ў анаэробных і аэробных умовах і зараджэнне лабараторных жывёл.

Матэрыял для даследавання: кавалкі пашкоджаных мышцаў, экссудат з крэпітыруючага ацёка; у выпадку ўскрыцця жывёлы, што не раіцца рабіць, бяруць таксама кавалкі пячонкі, селязёнкі, кроў з сэрца.

Ø метады афарбоўкі: па Граму, па Мурамцаву (арыентыровачнае значэнне);

Ø асобныя ці парна ляжачыя тоўстыя поліморфныя палачкі (верацяна-, шара-, грушападобныя) 1,6. 3,4 х 0,5. 0,8 мкм;

Ø утвараюць споры, якія размяшчаюцца цэнтральна ці субтэрмінальна (прыдаюць форму лімона); могуць ляжаць вольна;

Ø капсулу не ўтвараюць.

Ø высеў на асяроддзе Кітта-Тароцці і глюкоза-крывяны агар; адначасова высяваюць на МПА і МПБ для вызначэння кантамінацыі аэробнай мікрафлорай.

Ø анаэробныя ўмовы;

Ø тэмпература 37-38 о С;

Ø артымальная рН 7,2. 7,6;

Ø перад высевам матэрыял праграваюць пры 80 о С 15 мінут;

Ø тэрмін культывавання 24. 48 гадзін.

Ø на асяроддзі Кітта-Тароцці памутненне булёна, раўнамернае па ўсяму слупку, а праз 36. 48 гадзін на дне ўтвараецца асадак і адбываецца прасвятленне асяроддзя;

Ø на агары Цэйслера ўтвараюцца калоніі ў выглядзе перламутравых гузікаў ці са зрэзанымі краямі, ёсць нешырокая зона гемолізу.

Ø ферментуе з утварэннем кіслаты і газу глюкозу, цукрозу, лактозу, мальтозу, галактозу і левулёзу;

Ø не ферментуе маніт, саліцын, гліцэрын, дульцыт і інулін;

Ø жэлаціну разрэджваюць марудна; згорнутую сыроватку і яйкавы бялок не разрэджвае;

Ø каагулюе малако на 3. 6 суткі росту, згустак мае выгляд мяккай губкавай масы, пептанізацыя згустка не наступае;

Ø індол не ўтварае, большасць штамаў прадукуюць невялікую колькасць серавадароду;

Ø каталазы і лецытыназы не ўтвараюць;

Ø сінтэзуе і выдзяляе экзатаксін, у складзе якога ёсць гематаксічны і некратычны кампаненты; мае агульную лятальную і некратычную фракцыі таксіну альфа1 з C . septicum , фракцыя альфа2 таксіну ва ўзбуджальніка эмфізематознага карбункула адсутнічае; антытаксічная сыроватка C . septicum інактывуе і гамалагічны таксін і таксін C . chauvoei , антысыроватка ж C . chauvoei нейтралізуе толькі гамалагічны таксін;

Ø узбуджальнік мае таксама ферменты вірулентнасці: дэзаксірыбануклеазу (фактар бэта), гіялуранідазу (фактар гама), кіслародалабільны гемалізін (фактар дэльта).

Біяпроба . Суспензіяй матэрыялу зараджаюць двух марскіх свінак вагой 350. 400 г у дозе 0,5. 1 мл падскурна ў вобласці брушных мышцаў; наглядаюць за зараджанымі жывёламі на працягу 8 сутак. Пры наяўнасці ў матэрыяле ўзбуджальніка марскія свінкі гінуць праз 24. 96 гадзін. Пры ўскрыцці паўшых жывёл на скуры адзначаецца серозна-некратычны выпат, разлітыя ці кропкавыя кровазліцці. Скура ад пашкоджаных мышцаў аддзяляецца з цяжкасцю. Мышцы грудзей , брушнога прэса, часам і задніх канцавін цёмна-чырвонага колеру. У пахавых і радзей у падмышкавых зонах знаходзяць нязначную колькасць пухіркаў газу. Жоўцевы пухір перапоўнены жоўцю.

Лабараторны дыягназ на эмфізематозны карбункул лічаць устаноўленым у выпадку:

Ø выдзялення з зыходнага матэрыялу культуры з уласцівасцямі, характэрнымі для ўзбуджальніка эмкара, і гібелі хаця б адной з двух, зараджаных выдзеленай культурай марскіх свінак з тыповай для данага ўзбуджальніка паталагічнай карцінай і выдзяленнем з яе органаў культуры;

Ø гібелі хаця б адной з двух марскіх свінак, зараджаных зыходным матэрыялам, пры наяўнасці ў яе тыповай для данага ўзбуджальніка паталагаанатамічнай карціны і выдзялення з яе культуры ўзбуджальніка, калі нават у пасевах з зыходнага матэрыялу культура не вырасла.

Бяспека летам

Бяспека на вадзе!

Кансультацыя для бацькоў

Правілы паводзін на вадзе.

Растлумачыце вашаму дзіцяці асноўныя правілы паводзін на вадзе:

Купайся толькі ў дазволеных месцах.

Не купайся ў адзіночку ў незнаемым месцы.
Не заплывай за буйкі.
Карыстайся надзіманым матрацам (кругом) толькі пад наглядам дарослых.
Трымайся бліжэй да берага, каб у любы момант можна было дакрануцца нагамі дна.
Ніколі не кліч на дапамогу ў жарт – у іншы раз, калі сапраўды спатрэбіцца дапамога, усе падумаюць, што ты ізноў жартуеш.
Не шалі ў вадзе. Не окунай сяброў з галавой і не стаў ім падножкі.
Не купайся падоўгу, каб не пераахаладзіліся і не захварэць.
Не стой на абрывістым беразе або на краі прычала.
Калі ты не ўмееш плаваць, не бросайся на дапамогу.
Калі хто-то тоне - кінь яму выратавальны круг, надзіманую цацку або матрац і пакліч дарослых.
Не паддавайцеся паніцы!
Калі пачалі тануць

Не барахтайтесь, а перавярніце на спіну, выплюньте ваду і зрабіце глыбокі ўдых.
Адпачыўшы, спакойна плывіце да берага.
Клічце на дапамогу, калі гэта неабходна.
Калі вы заплылі занадта далека, стаміліся і, азірнуўшыся на далекі бераг, спалохаліся, што не здолееце вярнуцца, тады вам дапаможа ўменне адпачываць на вадзе. Адпачніце 2 - 3 хвіліны, ляжце на спіну, выпрастаўшы ногі і рукі, паслабцеся, толькі легкімі рухамі рук і ног дапамагаючы сабе ўтрымлівацца ў гарызантальным становішчы.
Калі ў вас на вачах тоне чалавек

Кіньце яму выратавальны круг (цацку, матрац).
Ободрите яго крыкам.
Плывіце на дапамогу.
Поднырните пад яго і, узяўшы ззаду якім - небудзь прыемам захопу (напрыклад, за валасы), плывіце разам з ім да берага.
Выйшаўшы на сушу, павярніце яго галаву набок, прачысціце пальцам забітыя цінай або пяском рот і нос.
Пакладзеце пацярпелага жыватом сабе на калена (галава павінна вісела ўніз) і, моцна націснуўшы, вытесните ваду з страўніка і дыхальных шляхоў.
Выклічце хуткую дапамогу.
Калі вы пачалі пакрывацца «гусінай скурай», а зубы сталі адбіваць чачотку:

Неадкладна выйдзіце з вады, вытрясите ваду з вушэй і вытрыце насуха.
Калі ў вас пераахаладжэнне цела і зводзіць канечнасці, а магчымасці неадкладна выйсці з вады няма:

Зменіце стыль плавання - плывіце на спіне.
Пры адчуванні сцягвання пальцаў рукі хутка, з сілай сцісніце кісць рукі ў кулак, зрабіць рэзкае отбрасывающее рух рукой у вонкавы бок і разожмите кулак.
Пры сударгай ногі акунуцца на секунду ў ваду з галавой і, выпрастаўшы сведенную курчай нагу, моцна пацягніце ступню на сябе за вялікі палец.
Пры сударгай ікраножнай мышцы сагніце нагу, дзвюма рукамі абхапіць ступню пацярпелай нагі і з сілай падцягніце яе да сябе.
Пры сутаргах мышц сцягна абхапіць рукой нагу з вонкавага боку ніжэй галенкі ў лодыжкі (за пад'ем) і, сагнуўшы яе ў калене, пацягнуць рукой з сілай назад да спіны.
Зрабіце укалывание любым вострым падручным прадметам (шпількай, іголкай і т. п.)
Памятаеце, што патанулага можна выратаваць, калі ен прабыў пад вадой менш за 6 хвілін!

Вада, вада, кругом вада! Вада з'яўляецца найважнейшым рэчывам на Зямлі, яна займае 71% яе паверхні. Вада - добры сябар і памочнік чалавека. Але на вадзе трэба быць асцярожным, выконваць дысцыпліну і правілы паводзін.

Для купання дзяцей выбіраецца месца, дзе чыстая вада; роўнае пясчанае ці жвіровае дно (без паль, карчакоў, вострых камянеў, шкла, багавіння і глею); невялікая глыбіня (да 2 м); няма моцнага плыні (да 0,5 м/з).
Лепш за ўсе купацца на спецыяльна абсталяваных пляжах, у басейнах, купальнях. Папярэдне трэба азнаеміцца з правіламі ўнутранага распарадку месцаў для купання.
Купанне дзяцей праводзіцца пад кантролем дарослых.
Пачынаць купацца рэкамендуецца ў сонечнае зацішнае надвор'е пры тэмпературы вады 17 - 19 °С, паветра 20 - 25 °С.
Перад заплывам неабходна папярэдне абцерці цела вадой.
У халодную ваду заходзіць трэба павольна, асабліва калі гэта першае купанне ў сезоне.
Карыстацца надзіманым матрацам (кругом) трэба з асаблівай асцярожнасцю: матрац можа нечакана садзьмуць або сплысці па плыні далека ад берага.
У вадзе варта знаходзіцца 10-15 хвілін.
Нельга арганізоўваць у вадзе гульні, звязаныя з захопамі, жартоўнымі утапленнямі.
Пры навальніцы неабходна неадкладна выйсці з вады, таму што яна прыцягвае электрычны разрад.


Правілы катання на лодцы

Нельга выходзіць у плаванне на няспраўнай і цалкам необорудованной лодцы.
Перад пасадкай у лодку агледзіце яе і пераканайцеся ў наяўнасці: вяселы; руля; уключынах;
выратавальнага круга;
выратавальных камізэлек па ліку пасажыраў;
чарпака для адліву вады.
Пасадку ў лодку робіце асцярожна, ступаючы пасярод насцілу.
Не сядайце на борт лодкі. Раўнамерна сядайце на лавы.
Не перагружайце лодку звыш усталяванай нормы.
Не пересаживайтесь з аднаго месца на іншае і не пераходзіце з адной лодкі на іншую.
Не разгойдваецца лодку.
Не нырайце з лодкі.
Не падстаўляйце борт лодкі якая ідзе паралельна хвалі. Хвалю трэба «рэзаць» носам лодкі папярок або пад кутом.

Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...