Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...

Аперацыя па варыкозу вен на нагах кошт у спб

«Молочный мир» з берагоў Нёмана

Iосiф Шышко родам са Шчучынскага раёна. Пасля сярэдняй школы з адзнакай закончыў тэхнiчнае вучылiшча ў Слуцку па спецыяльнасцi майстар-сыравар. Тры гады варыў сыр на Шчучынскiм масласырзаводзе, адначасова вучыўся. Затым працяглы час працаваў там начальнiкам вытворчасцi i намеснiкам дырэктара. У пачатку 80-х, калi ў Гродне на малаказаводзе разгортвалася будаўнiцтва новых магутнасцяў, маладога перспектыўнага работнiка перавялi сюды дырэктарам. I стаў Iосiф Вацлававiч будаўнiком i эксплуатацыйнiкам у адной асобе. Каму давялося пабываць у дзвюх iпастасях, той ведае, што гэта азначае. У тым, што ў вынiку атрымалася буйное сучаснае прадпрыемства — яго прамая заслуга.

У сям’i Iосiфа Вацлававiча цесным чынам пераплялiся дзве прафесii — яго i жонкi-медыка, яна працуе на прадпрыемстве ў здраўпункце. Адзiн сын па прыкладу мацi таксама стаў медыкам, кардыёлагам. Падарыў бацькам унучку i ўнука. Другi пайшоў па слядах бацькi, атрымаў адукацыю спачатку эканамiста, затым юрыста, i зараз у ААТ узначальвае фабрыку марожанага.

— Iосiф Вацлававiч, тры гады назад ваш калектыў ужо быў удастоены прэмii Урада за высокую якасць прадукцыi. Сёлета вы вылучаны на яе пацвярджэнне. Што ж, калi меркаваць па колькасцi дыпломаў i ўзнагарод, атрыманых за апошнi час, пазiцыi вашы яшчэ больш умацавалiся.

— Сапраўды, за тры гады зроблена нямала для пашырэння асартыменту i далейшага паляпшэння якасцi выпускаемай прадукцыi. Перш-наперш многае робiцца для тэхнiчнага пераўзбраення вытворчасцi. Мы штогод пераўзбройваемся на 20 працэнтаў, а гэта вельмi сур’ёзны паказчык. Сёлета на тэхнiчнае перааснашчэнне будзе накiравана каля 4 мiльярдаў беларускiх рублёў. Бо для ўкаранення сучасных тэхналогiй патрэбна прагрэсiўнае абсталяванне. Вось мы i набылi лiнiю па вытворчасцi аэрыраванага тварагу i лiнiю разлiву мiнеральнай вады, укараняем у вытворчасць аўтаномныя фрэонавыя халадзiльныя ўстаноўкi. Зманцiравалi ўстаноўку для выпуску сухога малака. У нас iснуе нават цэх новых тэхналогiй, дзе праходзiць «абкатку» новая прадукцыя.

Пошук сучасных тэхналогiй нашы спецыялiсты вядуць i самастойна, i з дапамогай вучоных галiновага iнстытута — БелНIКТIММПа. Iнфармацыйнае абслугоўванне ажыццяўляюць таксама БелГIС i Гродзенскi цэнтр стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi — з усiмi iмi «Молочный мир» заключыў адпаведныя дагаворы. Гэта дазваляе быць у курсе найноўшых тэхналагiчных распрацовак.

— Калi ласка, давайце спынiмся на некаторых з iх.

— Коратка скажу пра леташнiя навiнкi: мы паставiлi на паток сыры цвёрдыя сычужныя, сыры расольныя, сыры плаўленыя каўбасныя, а ўсяго дзесяць новых вiдаў прадукцыi, якiя знайшлi свайго пакупнiка i паспяхова раскупляюцца. У вытворчай праграме гэтага года — выпуск тварагу зярнёнага, узбiтых тварожных дэсертаў, сыроў цвёрдых сычужных з напаўняльнiкамi, сыркоў глазураваных з мармеладам ва ўпакоўцы «Флоу-Пак» i iншай прадукцыi на аснове новых тэхналогiй. Большасць пазiцый выкананы. Тая ж арганiзацыя вытворчасцi ўзбiтых малочных прадуктаў на аснове тварагу. Гэта мусы, узбiтыя вяршкi, тваражок, узбiтыя дэсерты — яны маюць мяккую, нават далiкатную кансiстэнцыю i вельмi прыемны смятанкавы смак.

Спажыўцу падабаюцца не толькi дэсерты з джэмам i iншымi напаўняльнiкамi, але i тварожныя пасты для прафiлактычнага i нават лячэбнага спажывання, а таксама закусачныя тварожныя пасты — з зелянiнай i спецыямi, тым больш што яны адносна недарагiя.

Ужо даўно не сакрэт, што вытворчасць рафiнаваных прадуктаў прыводзiць да значнага змяншэння ў нашым рацыёне харчовых валокнаў, i гэта — адзiн з iстотных фактараў рызыкi рознага рода захворванняў. Ухiлiць дысбаланс заклiканы нашы кiсламалочныя напiткi з нерастваральнымi харчовымi валокнамi, крынiцай якiх служаць раслiнныя прадукты.

— Мяне здзiвiла, што на прадпрыемстве распрацавана нават праграма па ахове здароўя спажыўца.

— Яна называецца «Здароўе нацыi 2000-2005». Згодна з ёю штогод павялiчваем аб’ём вытворчасцi прадуктаў лячэбнага i прафiлактычнага прызначэння. Гэта перш за ўсё кiсламалочныя прадукты, узбагачаныя бiфiдабактэрыямi: бiфiтат, бiфiдакефiр «Троiцкi», бiякефiр «Бадзёрасць», бiясмятана «Славянская». Гэта прадукты, узбагачаныя лактулозай, што валодаюць бiфiдагеннымi ўласцiвасцямi, а таму спрыяюць нармалiзацыi мiкрафлоры кiшэчнiка чалавека. А таксама малако ёдаванае i малако з вiтамiнамi АСДЕ, i гэтак далей.

Пэўнае прафiлактычнае ўздзеянне мае на арганiзм чалавека i другасная малочная сыравiна, таму мы па-гаспадарску яе выкарыстоўваем. Перш за ўсё сыроватку, якая валодае высокай харчовай каштоўнасцю. Найбольш перспектыўным з’яўляецца яе прымяненне ў вытворчасцi напiткаў. Паглыбленая перапрацоўка сыравiны, асаблiва другаснай, з’яўляецца адной з важнейшых крынiц павышэння эфектыўнасцi вытворчасцi. З сыроваткi, маслёнкi, абястлушчанага малака мы стараемся атрымаць максiмум прадукцыi для дыетычнага харчавання з палепшанымi смакавымi ўласцiвасцямi i нават з новымi спажывецкiмi якасцямi, пра якiя я ўпамiнаў вышэй, а таксама сухiя хуткарастваральныя сумесi.

— Зразумела, што ўсе гэтыя даволi рашучыя крокi дабратворна адбiваюцца на якасцi прадукцыi «Молочного мира».

— У прадстаўнiчых прафесiйных конкурсах летась атрымалi добры дзесятак дыпломаў пераможцаў у розных намiнацыях. Iншая справа, якой цаной гэта даецца.

Можна зрабiць апраўданую выснову, што высокая якасць стала стылем работы калектыву. Важна, што для гэтага ёсць усе ўмовы. Камбiнат мае цудоўныя памяшканнi для перапрацоўкi малака, яны аснашчаны складаным тэхналагiчным абсталяваннем. Практычна ўся вытворчасць малочных прадуктаў адбываецца ў закрытым патоку. Шырока прымяняюцца сродкi аўтаматыкi, што практычна цалкам выключае магчымасць нейкiх тэхналагiчных адхiленняў у вытворчым працэсе.

— Мы першымi ў вобласцi сярод перапрацоўшчыкаў i аднымi з першых у перапрацоўчай галiне рэспублiкi, — працягвае I.В.Шышко, — укаранiлi сiстэму менеджменту якасцi ў адпаведнасцi з СТБ IСО 9001 на распрацоўку i вытворчасць малака i малочнай прадукцыi. А таксама сiстэму НАССР на вытворчасць i захоўванне пастарызаванага малака. Зараз працуем над тым, каб ужо сёлета пашырыць акрэдытацыю на новыя вiды прадукцыi i дабiцца акрэдытацыi вытворчасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi мiжнароднага экалагiчнага стандарту IСО серыi 14000.

Мерапрыемстваў, накiраваных на далейшае павышэнне якасцi выпускаемай прадукцыi, праводзiцца шмат, i яны даюць свой плён. Ад татальных праверак сыравiны, матэрыялаў i гатовай прадукцыi, якiя робiць акрэдытаваная лабараторыя прадпрыемства, ад штодзённай дэгустацыi гатовай прадукцыi спецыялiстамi прадпрыемства з адлюстраваннем выстаўленых адзнак у пратаколе да нефармальнай работы ўласнай санiтарнай камiсii i навядзення фактычна iдэальнага санiтарнага парадку.

Ачыстка малака ад забруджванняў i калонiй бактэрый ажыццяўляецца з дапамогай сепаратара-бактафугi. Выкарыстоўваюцца закваскi прамога ўнясення вытворчасцi Данii. Праводзяцца пастаянная актуалiзацыя нарматыўнай дакументацыi i рэгулярная вучоба з усiмi работнiкамi вытворчых цэхаў i ўчасткаў па пытаннях тэхналогii i санiтарыi. I вялiкая пастаянная ўвага ўдзяляецца сыравiне — таму малаку, што паступае з гаспадарак сыравiннай зоны.

— Раскажыце, калi ласка, пра сыравiнную зону «Молочного мира».

— Малочная рака, што выцякае са сцен прадпрыемства ў выглядзе гатовай прадукцыi, пачынаецца ў гаспадарках трох раёнаў вобласцi — Гродзенскага, Бераставiцкага i Мастоўскага. Гаспадаркi сыравiннай зоны дастаткова моцныя, тэхналагiчна добра аснашчаныя, маюць халадзiльнае i iншае неабходнае абсталяванне, i нас яны лiтаральна залiваюць малаком, якое па сваiх якасцях вельмi добрае. Больш за 50 працэнтаў яго паступае вышэйшым гатункам, нават 60. Мы цалкам задаволеныя сваiмі партнёрамi, падтрымлiваем iх крэдытамi, дапамагаем набываць у растэрмiноўку малакавозы, новае халадзiльнае абсталяванне, аказваем садзейнiчанне ў тэхнiчным аснашчэнні малочных блокаў. Забяспечваем мыйнымi i дэзiнфiцыруючымi сродкамi, фiльтруючымi матэрыяламi, лабараторным посудам. А галоўнае — стараемся своечасова плацiць за малако, каб у партнёраў вадзiлiся i ўласныя грошы. Калi некаму вельмi патрэбна, робiм папярэднюю аплату. Асаблiва перад пасяўной i ўборачнай кампанiямi, калi сродкi гаспадаркам востра неабходныя.

Адным словам, «Молочный мир» па-сапраўднаму сябруе з гаспадаркамi, у нас цесныя партнёрскiя адносiны з кiраўнiцтвам усiх раёнаў, i гэта ў комплексе дапамагае працаваць рытмiчна, нарошчваць выпуск высакаякаснай, падкрэслю гэта асаблiва, прадукцыi. Нашы спецыялiсты — тэхнолагi, супрацоўнiкi лабараторыi пастаянна бываюць у гаспадарках, наладжваюць сумесныя праверкi санiтарнага стану на фермах, вучобу даярак. Стараемся быць побач нават у дробязях. Паклапацiлiся пра форменнае адзенне для даярак, каб яны былi прыгожа i зручна апранутыя. Калi жывеш клопатамi партнёра, то заўсёды ведаеш, дзе падставiць плячо. Нядаўна забяспечылi свае (а яны для нас свае) гаспадаркi ЗЦМ — заменнiкамi неразведзенага (цэльнага) малака, i цялят яны зараз выпойваюць заменнiкамi, што дае гаспадаркам адчувальную эканомiю, а нам — гарантыю бесперабойнай пастаўкi. У сезон толькi галаўное прадпрыемства — Гродзенскi малочны камбiнат перапрацоўвае ў суткi 220—240 тон малака. А ў цэлым па заводах акцыянернага таварыства перапрацоўваецца да 500 тон малака ў суткi. У наша таварыства ўваходзяць яшчэ Скiдальскi i Бераставiцкi масласырзаводы, фабрыка марожанага i сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства «АграМiр» Бераставiцкага раёна. Агульнымi намаганнямi за год перапрацоўваем каля 120 тысяч тон малака. Як бачыце, наша малочная рака глыбокая.

— Прадпрыемства стала лаўрэатам даволi прэстыжнага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь на рынку Расiйскай Федэрацыi». Значыць, вы пастаўляеце прадукцыю не толькi па Беларусi?

— У асноўным усё ж па сваёй рэспублiцы. Перш за ўсё кормiм абласны цэнтр — гэта наш галоўны клопат. Прыкладна 85 працэнтаў прадукцыi рэалiзуецца ў Гродна. Ёсць пастаўкi ў сталiцу, а таксама ў Брэст, Гомель, шэраг раёнаў. У Расiю адпраўляем масла, сухое малако i сыры — у Маскву, Санкт-Пецярбург, Ноўгарад. Працэнтаў 80 сыроў iдзе на экспарт. Бо ў Беларусi, дзякаваць Богу, не адчуваецца iх недахвату. А марку «Молочный мир» у Расii ведаюць у асноўным дзякуючы менавiта сырам. Цесныя партнёрскiя сувязi з братняй рэспублiкай збiраемся падтрымлiваць i ў будучым. Тым больш што патрэбны сродкi на далейшае тэхнiчнае да-ўзбраенне. Тэхналогii на месцы не стаяць — значыць, варта прыглядваць суперновае абсталяванне. Патрэбны таксама сродкi на набыццё ўпаковачных матэрыялаў, напаўняльнiкаў i гэтак далей.

Мы наладзiлi выпуск прадукцыi з падоўжаным тэрмiнам рэалiзацыi, з добрымi смакавымi i пажыўнымi якасцямi, i гэта дазваляе планаваць далейшае пашырэнне экспарту. Але ўжо за кошт марожанага, малака стэрылiзаванага.

Увогуле мы цесна працуем з гандлем, хоць i стараемся развiваць сетку фiрменных гандлёвых кропак. Адносiны з гандлем цалкам канструктыўныя. У iх магазiнах стаяць нашы халадзiльнiкi, у некаторых па два-тры, чым яны асаблiва задаволеныя. Адзiн раз у квартал абавязкова запрашаем да сябе кiраўнiкоў буйных гандлёвых прадпрыемстваў i вызначаем агульныя пазiцыi. Рашуча паварочваемся тварам да вёскi, апошнiм часам сельскае насельнiцва стала прыкметна старэць, далёка не ўсе трымаюць на сваiм падвор’i кароўку, а такiя дыетычныя прадукты, як малако, тваражок, смятанка, патрэбны ўсiм. У гэтым сэнсе спадзяёмся на супрацоўнiцтва са структурамi Белкаапсаюза на месцах.

Вялiкiя надзеi ўскладаем на палiтыку падтрымкi аграрнага сектара, якую праводзiць кiраўнiцтва краiны. Добра, што ёсць маякi, на якiя арыентуюцца астатнiя. Апраўдаў сябе, на мой погляд, iнстытут базавых гаспадарак, так званых «шасцiдзесятнiкаў». Але iх не так многа, i дарэчы было б пашырыць iх колькасць за кошт выдзялення, скажам так, кандыдатаў у базавыя гаспадаркi. Справа не ў назве, а ў тым, што многiя з гаспадарак зараз стараюцца ўтрымацца на ўласных нагах, iм бы крышачку дапамагчы — i мы б адчувальна ўмацавалi праслойку эфектыўна працуючых сельскагаспадарчых калектываў.

— Вы актыўна займаецеся дыверсiфiкацыяй вытворчасцi.

— Так, мы наладзiлi выпуск сокаў «Фанi», арганiзавалi вытворчасць мiнеральнай вады — разлiваем ажно восем яе вiдаў. Выпускаем варэнiкi тварожныя, нават пельменi, бо ў нашых «падшэфных» гаспадарках ёсць вытворчасць мясных прадуктаў, i яны пастаўляюць нам фаршы. Справа ў тым, што летам нагрузка на нашы вытворчыя падраздзяленнi вельмi вялiкая, а зiмой яна меншая, асаблiва на фабрыку марожанага. Каб заняць людзей (не скарачаць жа!) i зарабiць дадатковыя сродкi, мы i разнастаiлi вытворчасць.

— Некалькi слоў пра калектыў, калi ласка.

— Кадры мы выхоўвам самi, вучым у галiновым iнстытуце ў Магiлёве, каледжы ў Пiнску i вучылiшчы ў Слуцку, якое я сам некалi закончыў. Стыпендыю выплачваем нават завочнiкам, каб было за што жыць падчас сесii. А праезд у ВНУ аплачваем само сабой. Нават дзецям нашых работнiкаў, якiя вучацца абсалютна не ў галiновых вышэйшых навучальных установах, але займаюцца на «выдатна», плацiм стыпендыю. Заахвочваем такiм чынам да паспяховай вучобы. Гэта форма падтрымкi бацькоў, якiм не так проста вучыць дзяцей у iншым горадзе.

Дапамагаем сваiм работнiкам у вырашэннi бытавых праблем. Кватэрамi людзi ў асноўным забяспечаны, мы сваю чаргу амаль што лiквiдавалi ў 90-м годзе, калi займалiся сур’ёзнай рэканструкцыяй прадпрыемства i пабудавалi ўласны 50-кватэрны дом. Але калi прыходзяць маладыя, жэняцца i купляюць цi пачынаюць будаваць жыллё, дапамагаем крэдытамi, незваротнымi выплатамi i стараемся даць нармальную зарплату. Сярэдняя зарплата ў нас зараз 570 тысяч.

Надзвычай клапоцiмся пра сваiх пенсiянераў. Без iх не праводзiм свае святы, выплачваем iм да дзяржаўнай пенсii яшчэ i заводскую. Напрыклад, адпрацаваў чалавек на прадпрыемстве 45 гадоў — кожны месяц ён атрымлiвае плюс да пенсii яшчэ 45 тысяч ад завода. Нядрэнна? А калi ён заслужаны работнiк, то выплаты павялiчваюцца.

Адным словам, працаваць у нас лiчыцца прэстыжным, людзi за работу трымаюцца, маркай «Молочный мир» ганарацца i стараюцца несцi яе высока. Як вынiк — мы выпускаем прадукцыю цудоўнай якасцi, займаем устойлiвае становiшча на спажывецкiм рынку рэспублiкi, паспяхова спраўляемся з прагнознымi паказчыкамi. Па вынiках работы за дзевяць месяцаў ёсць значны прырост выпуску таварнай прадукцыi, заданне па выпуску тавараў народнага спажывання выканалi на 124 працэнты, а паказчык рэнтабельнасцi — на ўзроўнi сумленна заробленых васьмi працэнтаў. Прычым прагнозныя паказчыкi выконвае як галаўное прадпрыемства, так i фiлiялы. Гэта значыць ёсць база для далейшага росту.

«працы кафедры сучаснай беларускай мовы выпуск 7 мінск рівШ удк 483.2(06) ББк 81.2Беи.я43 П 70 Зборнік навуковых прац заснаваны ў 2001 г. рэкамендавана кафедрай сучаснай беларускай мовы . »

Беларускі дзяржаўны універсітэт

кафедра сучаснай Беларускай мовы

сучаснай беларускай мовы

Зборнік навуковых прац заснаваны ў 2001 г.

кафедрай сучаснай беларускай мовы

Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 2 ад 14 кастрычніка 2008 г.)

р эдакцыйная калегія:

А. Я. Міхневіч (адк. рэд.), З. І. Бадзевіч (нам. адк. рэд.),

Ж. Я. Белакурская, С. А. Важнік, У. І. Куліковіч,

В. П. Красней, А. А. Лукашанец, М. Р. Прыгодзіч, А. А. Радзевіч, Т. Р. Рамза, І. І. Савіцкая, Г. К. Чахоўскі, С. М. Якуба працы кафедры сучаснай беларускай мовы. вып. 7 / пад П 70 рэд. а. я. міхневіча. – мінск : рівШ, 2008. – 154 с.

«Юбілейны» выпуск зборніка, прысвечаны 15-годдзю ўтварэння кафедры сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адлюстроўвае навуковыя прыярытэты ў даследаваннях супрацоўнікаў кафедры, яе аспірантаў, студэнтаў філалагічнага факультэта, даследчыкаў-беларусістаў з іншых рэгіёнаў нашай краіны і нават замежжа. розныя па характары і тэматыцы матэрыялы зацікавяць як спецыялістаў, так і тых, хто чуйна ставіцца да роднага слова. традыцыйны раздзел «кансультацыі» пашырае магчымасці выкладчыкаў звязаць навуку з практыкай выкладання беларускай мовы, што павышае метадычную вартасць гэтага зборніка.

удк 483.2(06) ббк 81.2беи.я43 ISBN 978-985-500-229-2 © Беларускі дзяржаўны універсітэт, 2008 © афармленне. дуа «рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», 2008 Кафедры сучаснай беларускай мовы – 15 гадоў!

Юбіляры: У. І. Куліковіч (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Ж. Я. Белакурская (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), А. Я. Міхневіч (доктар філалагічных навук, прафесар), З. І. Бадзевіч (загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт), С. М. Якуба (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), А. Л. Садоўская (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), К. П. Любецкая (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), І. І. Савіцкая (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Н. У. Краўчанка (лабарант кафедры), В. У. Міцкевіч (лабарант кафедры), А. А. Радзевіч (старшы выкладчык), С. А. Важнік (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), С. М. Балотнікава (старшы выкладчык), Г. К. Чахоўскі (кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Т. Л. Чахоўская (кандыдат філалагічных навук, дацэнт); і, канешне, наш родны унІверсІТЭТ.

Бадзевіч З. І. кафедра сучаснай беларускай мовы:

дасягненні і перспектывы

Албут А. А. Праклёны як тэкст і этналінгвістычны феномен. 13 Багушэвіч А. М., Садоўская А. Л. вобраз свінні ў беларускай фразеалогіі

Бадзевіч З. І. словаўтваральныя варыянты ад’ектываў у мове твораў якуба коласа

Белакурская Ж. Я. каваль куе, каваліха пяе

Бурак І. Л. Граматычныя ўмовы ўзмоцненага адасаблення. 29 Важнік С. А. да праблемы стварэння комплекснай сінтагматычнай класіфікацыі дзеяслоўных прэдыкатаў

Гардзей Н. М. нерэгулярныя кансанантныя чаргаванні ў зыходзе субстантыўнай асновы

Даражок Д. кагнітыўная метафара як аб’ект навуковага даследвання (на матэрыяле тапоніма вільня)

Кажарновіч М. анамастычная метафара як спосаб аксіялагічнага асэнсавання рэчаіснасці

Леванюк А. Я. афарыстычнае выслоўе – спецыфічная адметнасць мастацкага твора

Любецкая К. М. сінтаксічныя асаблівасці беларускага фальклорнага тэксту (на матэрыяле калыханак і дзіцячых песень)

Любецкая К. П. аб задачах беларускага тэрміназнаўства ў пачатку ХХі стагоддзя

Міхневіч А. Я., Купрэева Т. І. спроба вызначыць агульнакатэгарыяльнае значэнне прыназоўніка

Прычынец І. Р. нацыянальна-культурныя канатацыі лексемы пчала ў беларускай фразеалогіі

Прычынец І. Р., Садоўская А. Л. сімволіка голуба і ластаўкі ў беларускай ідыяматыцы і культуры

Пятрова Н. Я. фразеалагізмы ў лексічнай структуры мастацкага ідыялекту (на матэрыяле твораў м. зарэцкага)

Савіцкая І. І. Псіхолага-педагагічныя аспекты прафесійнай матывацыі студэнтаў-філолагаў

Самахвал Сяргей. да пытання аб нацыянальна-культурных канатацыях лексем дом, хата ў моўнай карціне свету беларусаў

Сёмка Юлія. Газетная абвестка: форма рэкламы?

Сушыенкава Яна (трнава, славакія). мова і тэкст

Сысой Н. М. Прафесійная кампетэнцыя выкладчыка беларускай мовы як замежнай

Хоміч М. В. маўленчы этыкет беларусаў і палякаў

Чайка Н. У. аналітычныя паказчыкі семантыкі эліптычных канструкцый

Чахоўская Т. Л. Прынцыпы навучання беларускай мове як замежнай

Чахоўскі Г. К. семантыка моўных адзінак як аб’ект навуковага даследавання

Шаломская І. стылізацыя гутарковага маўлення ў мастацкай прозе міхася клебановіча

Якуба С. М. Падручнік па беларускай мове ў сістэме навучання трэцякласнікаў

Кансультацыі Міхневіч А. Я. функцыі мовы

Міхневіч А. Я. функцыі маўлення

Балотнікава С. М. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 1959 і 2008 гадоў: аб зменах у правапісе галосных

Радзевіч А. А. аналіз характару інфармацыі ў тэксце

Садоўская А. Л. этналiнгвiстыка як навука. задачы i мэты, аб’ект i прадмет этналiнгвiстычнага даследавання

З. І. Бадзевіч

КАФЕДРА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ:

ПЕРСПЕКТЫВЫ І ДАСЯГНЕННІ

Кафедра сучаснай беларускай мовы па праву бярэ свой пачатак ад часу заснавання універсітэта, калі на базе факультэта грамадскіх навук мела месца этнолага-лінгвістычнае аддзяленне (1921 г.), затым літаратурналінгвістычнае аддзяленне з беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай секцыямі педагагічнага факультэта (1922 г.) Адным з першых выкладчыкаў беларускай мовы і методыкі яе выкладання быў выдатны педагог, класік беларускай літаратуры Якуб Колас (1923 – 1926 гг.).

З 1943 па 1953 гады мовазнаўчая падрыхтоўка праводзілася ў межах аб’яднанай кафедры беларускай мовы і літаратуры, загадчыкам якой быў дацэнт М.Р. Ларчанка. У гэты час у складзе кафедры пачала сваю навукова-педагагічную дзейнасць старшы выкладчык М.А. Жыдовіч, якая пазней стала першым доктарам філалагічных навук не толькі ва універсітэце, але і ў рэспубліцы.

У 1953 годзе кафедра аформілася як самастойная навукова-педагагічная адзінка – кафедра беларускай мовы, якую ўзначаліў былы франтавік дацэнт М.І. Жыркевіч. З 1967 года па 1992 год загадваў кафедрай доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Л.М. Шакун (1967 – 1992).

У самастойную навукова-педагагічную адзінку з сучаснай назвай кафедра вылучылася ў 1993 годзе ў выніку рэарганізацыі кафедры беларускай мовы. Узначаліў кафедру вядомы лінгвіст прафесар Л.І. Бурак (1993 – 1996 г.). Затым загадвалі кафедрай дацэнт Л.І. Сямешка (1997 – 1999 г.), прафесар А.Я. Міхневіч (2000 – 2001 г.). З 2002 года кафедру ўзначальвае дацэнт З.І. Бадзевіч.

У сваёй дзейнасці кафедра сучаснай беларускай мовы ад пачатку ўтварэння не адступае ад тых традыцый і прынцыпаў, якія былі закладзены вялікімі Вучонымі і Настаўнікамі – прафесарамі Л.М. Шакуном, Л.І. Бураком, М.А. Жыдовіч, У.М. Лазоўскім, дацэнтамі М.І. Жыркевічам, Н.І. Гілевіч, Я.М. Камароўскім, Е.С. Мяцельскай, М.З. Міхеем, І.В. Шадурскім і інш. І сёння кафедра, бясспрэчна, застаецца тым жа цэнтрам лінгвістычнай падрыхтоўкі ў сістэме нацыянальнай гуманітарнай адукацыі.

Кафедра сучаснай беларускай мовы з’яўляецца базавай для аддзялення беларускай філалогіі. Супрацоўнікі кафедры чытаюць на гэтым аддзяленні асноўныя лекцыйныя курсы па сучаснай беларускай мове, стылістыцы і культуры беларускага маўлення, спецыялізацыях “Беларуская мова як замежная” і “Мовазнаўства”, кіруюць курсавымі і дыпломнымі работамі будучых лінгвістаў. Таксама кафедра забяспечвае вучэбны курс сучаснай беларускай мовы на аддзяленнях рускай, славянскай і рамана-германскай філалогіі.

Шырокі спектар навуковай праблематыкі, які распрацоўваецца на кафедры, адлюстроўваецца і ў разнастайнасці тэм спецкурсаў і спецсемінараў. Сёння на кафедры чытаецца 16 спецкурсаў па сучасных праблемах беларускага мовазнаўства: “Фармальна-семантычная арганізацыя слова ў сучаснай беларускай мове” (З.І. Бадзевіч), “Філалагічны аналіз мастацкага тэксту”, “Мастацкі тэкст: структура, семантыка, аналіз” (Ж.Я. Белакурская), “Моўныя сродкі вобразнасці ў беларускай народнай лірычнай песні” (У.І. Куліковіч), “Тэарэтычныя праблемы беларускага мовазнаўства” (А.А. Лукашанец), “Навука пра мову:

гісторыя, метадалогія, метады даследавання” (А.Я. Міхневіч), “Мова.

Культура, Асоба. Ідэалогія” (А.Я. Міхневіч), “Праблемы лексічнай семантыкі” (К.П. Любецкая), “Выслоўе ў ідыяматыцы беларускай мовы:

этналінгвістычны і культуралагічны аспекты” (Ю.В. Назаранка), “Спалучальнасць слоў у беларускай мове” (Т.Р. Рамза), “Беларуская лексікаграфія: гісторыя, праблемы, перспектывы” (І.І. Савіцкая), “Актуальныя праблемы беларускай этналінгвістыкі” (А.Л. Садоўская), “Фонастылістыка сучаснай беларускай мовы” (Т.Л. Чахоўская), “Тэкст як феномен нацыянальнай культуры” (Г.К. Чахоўскі), “Актуальныя праблемы выкладання беларускай мовы як замежнай” (В.Я. Шкілёнак), “Беларуская тапаніміка” (С. М. Якуба), “Лінгвістычны аналіз слова, словазлучэння і сказа” (С. М. Якуба).

На кафедры працуе 10 спецсемінараў, у рабоце якіх удзельнічаюць студэнты дзённай і завочнай форм навучання: “Сучаснае беларускае словаўтварэнне” (З.І. Бадзевіч), “Лінгвістычнае вытлумачэнне мастацкага тэксту” (Ж.Я. Белакурская), “Супастаўляльная граматыка славянскіх моў” (С. А. Важнік), “Спецыяльная лексіка сучаснай беларускай мовы” (К.П. Любецкая), “Тэкст як “арганізаваная семантычная прастора” (Т.Р. Рамза), “Актуальныя праблемы беларускай лексікаграфіі” (І.І. Савіцкая), “Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі” (А.Л. Садоўская), “Лінгвадыдактычныя асновы выкладання беларускай мовы як замежнай” (Г.К. Чахоўскі), Мастацкі тэкст:

Структурна-семантычны, функцыянальны і лінгвакультуралагічны аспекты (Т.Л. Чахоўская), “Лексічныя інавацыі ў сучаснай беларускай мове” (С. М. Якуба).

Вучэбная і навукова-даследчая праца студэнтаў-беларусістаў дапаўняецца працай гуртка “Роднае слова”, які на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў аб’дноўвае студэнтаў, улюбёных у роднае Слова. Пад кіраўніцтвам дацэнта А.Л. Садоўскай раднаслоўцы наладжваюць сустрэчы з вядомымі лінгвістамі, праводзяць экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, удзельнічаюць у студэнцкіх навуковых канферэнцыях і інш.

Прыярытэтным напрамкам у навукова-педагагічнай дзейнасці кафедра лічыць напісанне падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы, што з’яўляецца працягам лепшых традыцый папярэдніх беларускамоўных кафедраў. Напрыклад, па падручніку М.І. Жыркевіча “Беларуская мова” для 5 – 8 класаў, які перавыдаваўся 15 разоў, вучні вывучалі беларускую мову з 1955 года па 1970, а па падручніку супрацоўніка кафедры К.І. Шапялевіча ў сааўтарстве з А.К. Севярнёвай для 1 – 4 класаў – з 1945 па 1963 гады.

Значным укладам у беларусістыку і лінгвадыдактыку сталі падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, якія былі выдадзены выкладчыкамі кафедры на працягу 70 – 90-х гадоў, але па-ранейшаму застаюцца дастаткова запатрабаванымі ў вучэбнай аўдыторыі. Да іх належаць “Пунктуацыя беларускай мовы” (Л.І. Бурак), “Лексіка і фразеалогія беларускай мовы” (В.П. Красней), “Сучасная беларуская мова” (Л.І. Бурак), “Лексікалогія і фразеалогія беларускай мовы” (В.П. Красней, У.М. Лазоўскі, І.М. Шчарбакова), “Сучасная беларуская арфаграфія” (Я.М. Камароўскі), “Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс і пунктуацыя” (Л.І. Бурак), “Сучасная беларуская мова. Лабараторныя работы” (М.В. Дабрыян, Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба), “Сучасная беларуская мова: Практычныя заняткі” (Л.І. Бурак, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі), “Курс беларускай мовы” (Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч), “Гаворым па-беларуску” (З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, В.М. Ляшук, Т.Р. Рамза, Л.І. Сямешка, А.А. Пацехіна, І.Р. Шкраба, Г.К. Чахоўскі) і інш.

За апошняе пяцігоддзе выдадзены такія вучэбныя дапаможнікі, як “Беларуская мова. Сінтаксіс простага сказа: Курс лекцый” (Т.Р. Рамза), “Сінтаксіс. Тэарэтычны курс” (Т.Р. Рамза), “Словазлучэнне: Нарматыўныя аспекты ўтварэння і ўжывання” (А.Я. Міхневіч, Т.Р. Рамза), “Сопоставительный курс восточнославянских языков” (А.А. Лукашанец), “Гісторыя і культура беларусаў. Вучэбны дапаможнік па практыцы беларускага маўлення для замежных навучэнцаў” (С. А. Важнік, І.І. Савіцкая), “Зборнік тэкстаў для лінгвістычнага аналізу” (З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, А.А. Радзевіч, С. М. Якуба), “Сучасная беларуская мова.

Кантрольныя работы для студэнтаў-завочнікаў” (Ж.Я. Белакурская, А.А. Радзевіч, В.Я. Шкілёнак). Супрацоўнікамі кафедры падрыхтаваны “Беларуская мова. Хрэстаматыя” (З.І. Бадзевіч, С. М. Балотнікава, Ж.Я. Белакурская, С. А. Важнік і інш.), ”Язык. Знание. Коммуникацыя.

Культура. Аутентичные материалы для самостоятельной работы” (А.Я. Міхневіч), якія сталі першымі працамі ў беларускай лінгвадыдактыцы. Створаны электронны падручнік па вучэбным курсе “Сучасная беларуская мова” для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей, а таксама камп’ютэрныя тэсты па сучаснай беларускай мове, якія дастаткова актыўна выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе.

У сувязі з прыняццем новай праграмы развіцця універсітэцкай адукацыі адбываецца перабудова чытаемых кафедрай вучэбных курсаў, унесены змены ў структуру аўдыторнай і кіруемай самастойнай работы студэнтаў, зроблены перагляд вучэбных планаў і праграм. Сёння ўжо выдадзены новыя тыпавыя праграмы па “Сучаснай беларускай мове” (З.І. Бадзевіч, С.А. Важнік, Г.К. Чахоўскі, 2005 г.) і “Стылістыцы і культуры беларускага маўлення” (У.І. Куліковіч, 2006 г), вучэбныя праграмы па спецкурсах і спецсемінарах, па спецыялізацыях “Беларуская мова як замежная” (Г.К. Чахоўскі, Т.Л. Чахоўская) і “Мовазнаўства” (А.Я. Міхневіч, С. А. Важнік, К.П. Любецкая, І.І. Савіцкая, А.Л. Садоўская).

Размешчаны ў камп’ютэрных класах факультэта і на кафедры вучэбнаметадычныя комплексы для студэнтаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія” “Сучасная беларуская мова. Фанетыка.

Фаналогія. Арфаэпія. Арфаграфія” (аўтары У.І. Куліковіч, Г.К. Чахоўскі), “Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія” (І.І. Савіцкая), “Марфеміка. Словаўтварэнне” (З.І. Бадзевіч ), “Сучасная беларуская мова. Марфалогія” (С. М. Якуба), “Сучасная беларуская мова.

Сінтаксіс” (Т.Р. Рамза) і для спецыяльнасці “Руская філалогія” “Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Марфалогія. Сінтаксіс” (Ж.Я. Белакурская, А.А. Радзевіч).

Значны ўклад робяць і члены кафедры па напісанні школьных падручнікаў. Сааўтарамі падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў з’яўляюцца дацэнт З.І. Бадзевіч “Беларуская мова для вучняў 8 класа з беларускай мовай навучання”, “Беларуская мова для вучняў 9 класа з беларускай і рускай мовамі навучання”, “Тэсты па беларускай мове.

9 клас”, “Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 8 клас”, “Дыдактычны матэрыял па беларускай мове. 9 клас”, дацэнт У.І. Куліковіч “Алімпіядныя матэрыялы па беларускай мове”, “10 урокаў для алімпіяднікаў”, ст. выкладчык А.А. Радзевіч “Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў: тэксты для пераказаў і водгукаў” (у сааўтарстве: У.І. Куліковіч, В.П. Красней і інш.). Плённа працуе над стварэннем метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для настаўнікаў сярэдніх школ кандыдат педагагічных навук дацэнт С. М. Якуба. У сааўтарстве ёй падрыхтаваны “Метадычныя парады да планавання ўрокаў беларускай мовы ў 8 класе: дапаможнік для настаўнікаў эксперыментальных школ з рускай мовай навучання”, “Дыягнастычныя матэрыялы па беларускай мове для 5 – 8 класаў”, “Беларуская мова ў 4 класе”, “Методыка беларускай мовы” і інш.

Выкладчыкамі кафедры выдадзены вучэбныя дапаможнікі для абітурыентаў “Беларуская мова. Дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў ВНУ” (З.І. Бадзевіч), “Экзамен па беларускай мове. Тэсты і даведачныя матэрыялы” (З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, С.М. Якуба) “Беларуская мова. Экзаменацыйныя тэсты” (З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, С.М. Якуба), “Беларуская мова. Тэсты і тэставыя заданні” (З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, С. М. Якуба), “Беларуская мова і беларуская літаратура.

Дапаможнік для абітурыентаў ліцэя БДУ” (С. А. Важнік, І.І. Савіцкая) і інш.

Навукоўцы кафедры зрабілі важкі ўнёсак у беларускую лексікаграфію.

Толькі за апошняе пяцігоддзе выйшлі з друку “Говорите правильно:

Краткий словарь-справочник” (А.Я. Міхневіч), “Русско-белорусский словарь” (З.І. Бадзевіч, В.М. Ляшук, Г.К. Чахоўскі і інш.), “Беларуска-рускі слоўнік” (Г.І. Басава, В.М. Ляшук, Л.І. Сямешка, Г.К. Чахоўскі), “Беларуска-рускі слоўнік” (У.І. Куліковіч), арталагічны даведнік “Слоўка за слоўкам. Алфавітны даведнік па культуры беларускай мовы для ўсіх” (А.Я. Міхневіч, Л.П. Кунцэвіч, Ю.В. Назаранка), “Нямецка-беларускі размоўнік” (А.Я. Міхневіч), “Якуб Колас разважае, радзіць, смяецца:

Выбраныя выслоўі народнага песняра” (А.Я. Міхневіч), «Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь” (З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская) і інш.

Адным з прыярытэтаў кафедры з’яўляецца навукова-даследчая дзейнасць. За апошнія 8 гадоў аспірантамі і супрацоўнікамі кафедры абаронена 17 кандыдацкіх дысертацый: “Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа ў кантэксце станаўлення нацыянальнай мовы” (Ж.Я. Белакурская, 2000 г.), “Лінгвістычныя погляды У.Дубоўкі: Інтэрлінгвістычны, графікаарфаграфічны і лексічны аспекты” (У.І. Куліковіч, 2001 г.), “Дыстрыбуцыйныя асаблівасці дзеяслоўнага прэдыката ў беларускай і польскай мовах” (С. А. Важнік, 2002 г.), “Фразеалагізмы з кампанентамарнітонімам у беларускай мове: Этналінгвістычны аспект” (А.Л. Садоўская, 2002 г.), “Лексіка-граматычныя і семантыкастылістычныя асаблівасці беларускага паэтычнага афарызма” (А.Я. Леванюк, 2002 г.), “Лексікаграфічная спадчына М.Гарэцкага: Моўнагістарычны кантэкст, фарміраванне лексікону, нармалізатарская практыка” (І.І. Савіцкая, 2002 г.), “Палітычны дыскурс у Беларусі: кагнітыўны і рытарычны аспекты (Г.К. Чахоўскі, 2003 г.), “Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы) (Ю.С. Бушлякоў, 2003 г.), “Фонастылістыка сучаснай беларускай мовы: парадыгматыка і сінтагматыка” (Т.Л. Дзергачова, 2003 г.), “Выслоўе ў мове твораў Якуба Коласа: Камунікацыйна-маўленчы статус, класіфікацыя, моўнастылістычныя асаблівасці” (Ю.В. Назаранка, 2003 г.), “Нямецка-беларуская лексікаграфія і фарміраванне беларускай тэрміналогіі” (К.П. Любецкая, 2004 г.). ”Беларускі экскурсійны тэкст: моўна-класіфікацыйныя параметры” (Н.У. Савіна, 2006 г.), “Функцыянальна-семантычная катэгорыя эматыўнасці ў сучаснай беларускай мове” (А.В. Доўгаль, 2006 г.), “Транспазіцыя “назоўнік – прыназоўнік” у сучаснай беларускай мове” (Т.І. Купрэева, 2006 г.), “Лексічны патэнцыял беларускай мовы ў кантэксце корпуснай лінгвістыкі” (А.А. Барковіч, 2008 г.) Аб'ектам навукова-тэарэтычных і метадычных даследаванняў супрацоўнікаў кафедры з’яўляюцца праблемы развіцця сучаснай беларускай мовы, яе ўзаемадзеянне з іншымі славянскімі мовамі, станаўленне арфаэпічных, арфаграфічных, марфалагічных і граматычных нормаў сучаснай беларускай мовы, даследаванне лексіка-семантычных, граматычных і стылістычных асаблівасцей сучаснай беларускай мовы.

У межах навуковай тэмы “Тэарэтычная граматыка беларускай мовы”, якая праводзілася ў 2000 – 2005 гг., супрацоўнікамі кафедры выдадзена 470 навуковых прац агульным аб'ёмам 8647 старонак, у тым ліку: 5 манаграфій, 51 падручнік і вучэбны дапаможнік, 17 вучэбных праграм, 383 артыкулы, 14 тэзісаў дакладаў.

Адпаведныя напрамкі навукова-даследчай работы знайшлі сваю непасрэдную рэалізацыю ў правядзенні Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуская мова ў другой палове ХХ стагоддзя” (1988), 1-й і 3-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова – Літаратура – Культура” (2002 г., 2007 г.), у навуковых чытаннях, прысвечаных да 75-годдзя з дня нараджэння прафесара Л.І. Бурака (2005 г.), у навуковых чытаннях, прысвечаных 70-годдзю з дня нараджэння прафесара А.Я. Міхневіча (2006 г.), у 7-мі выпусках “Зборніка навуковых прац кафедры сучаснай беларускай мовы” (2001 – 2008 гг.).

Выкладчыкі кафедры выступаюць з дакладамі на міжнародных навуковых кангрэсах, канферэнцыях у знакамітых навуковых цэнтрах і універсітэтах свету (Браціславе, Кракаве, Варшаве, Любліне, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве інш.).

Сёння на кафедры распрацоўваюцца дзве навукова-даследчыя тэмы – “Сістэмна-структурныя асновы беларускай літаратурнай мовы” (кір. дац.

З.І. Бадзевіч) і “Змены лексічнага складу і граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы” (кір. дацэнт І.І. Савіцкая), якія ўваходзяць у Дзяржаўную праграму фундаментальных даследаванняў “Беларуская мова і літаратура” на 2006 – 2010 гг. Праца выкладчыкаў у межах гэтых тэм, несумненна, прынясе новыя творчыя здабыткі для беларусістыкі і айчыннай лінгвадыдактыкі.

На кафедры працуе навукова-тэарэтычны семінар “Актуальныя праблемы беларускага мовазнаўства”, якім кіруе доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі А.Я. Міхневіч.

Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці “Беларуская мова” на кафедры вядзецца праз аспірантуру, навучэнцамі якой з’яўляюцца выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ, а таксама іншых ВНУ рэспублікі. Пад кіраўніцтвам прафесараў і дацэнтаў кафедры пішуць кандыдацкія дысертацыі не толькі аспіранты, але і саіскальнікі – супрацоўнікі і выкладчыкі БДУ і іншых ВНУ. Сёння ў аспірантуры навучаюцца 4 аспіранты і 3 саіскальнікі. У дактарантуры займаюцца 2 чалавекі (дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Н.У. Гардзей, дацэнт Жаночага інстытута “ЭНВІЛА” (Прыватная ўстанова адукацыі) В.В. Шахаб).

Традыцыйна кафедра падтрымлівае сувязі з Інстытутам мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі ў выкананні агульных навуковых тэм, напісанні акадэмічных граматык, распрацоўцы правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, праходжанні стажыровак па павышэнні кваліфікацыі і інш. На працягу доўгага часу чыталі лекцыі і спецкурсы, кіравалі дыпломнымі работамі акадэмік А.І. Падлужны, акадэмік М.В. Бірыла, прафесар В.П. Лемцюгова. Сёння гэтыя традыцыі працягвае дырэктар Інстытута мовы і літаратуры, старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар А.А. Лукашанец былы – выпускнік філалагічнага факультэта БДУ.

Кафедра сучаснай беларускай мовы з’яўляецца базавай у Рэспубліцы Беларусь па падрыхтоўцы беларусістаў замежных краін і выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай. З мэтай пашырэння прэстыжу і аўтарытэту беларускай мовы ў свеце пры кафедры працуе Міжнародная школа беларусістыкі. На працягу вучэбнага года замежныя вучоныя-славісты, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты маюць магчымасць вывучаць беларускую мову, знаёміцца з Беларуссю і яе культурай. Частымі гасцямі з’яўляюцца навучэнцы з Польшчы, Германіі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Славакіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Амерыкі. Такое супрацоўніцтва часам вядзе да стварэння аўтарскіх калектываў і напісання навуковых прац. Так, пад кіраўніцтвам дацэнта Т.Р. Рамза праходзіла навучанне, а пасля і стажыроўку аспірантка Йенскага універсітэта (Германія) Клаўдыя Гуртыг. Сумесна імі падрыхтавана “Belarussische grammatik in tabellen und Ubungen = Граматыка беларускай мовы ў табліцах і практыкаваннях”, якая выйшла ў Мюнхене ў 2003 г.

Значную ўвагу кафедра надае і выхаваўчай працы са студэнтамі.

Традыцыйнымі мерапрыемствамі кафедры сталі правядзенне Тыдня беларускай мовы, пазнавальна-забаўляльнай гульні “Філалогія і Я”, Дня беларускага перакладу, конкурсу студэнцкіх рэклам “Філфакалогія.

Філфакаграфія”, сустрэч з вядомымі лінгвістамі, пісьменнікамі, стылістамі і інш.

Амаль усе яе супрацоўнікі з’яўляюцца выпускнікамі філалагічнага факультэта БДУ (З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, С. А. Важнік, У.І. Куліковіч, К.П. Любецкая, А.А. Радзевіч, Т.Р. Рамза, І.І. Савіцкая, А.Л. Садоўская, Ю.В. Назаранка, Т.Л. Чахоўская, Г.К. Чахоўскі, В.Я. Шкілёнак), многія з іх абаранілі ў alma mater кандыдацкія дысертацыі.

Усяго на кафедры працуюць 2 дактары філалагічных навук (прафесары А.А. Лукашанец, А.Я. Міхневіч), 11 кандыдатаў філалагічных навук (дацэнты З.І. Бадзевіч, Ж.Я. Белакурская, С. А. Важнік, У.І. Куліковіч, К.П. Любецкая, І.І. Савіцкая, А.Л. Садоўская, Т.Р. Рамза, Г.К. Чахоўскі, Т.Л. Чахоўская), ст. выкл. Ю.В. Назаранка, 2 кандыдаты педагагічных навук (дацэнт С. М. Якуба, ст. выкл. В.Я. Шкілёнак), і 2 старшыя выкладчыкі без ступені (С. М. Балотнікава, А.А. Радзевіч).

Ротару :В 70 лет выгляжу на 45 благодаря простой методике...
Почему все аптеки молчат? Грибок ногтя боится как огня дешевого...
Алкоголику вместо кодирования подсыпьте незаметно 3-4 капли обычной…
Соломія Вітвіцька: живіт втягнувся за добу, вийшло 22 кг жиру! Їла це ...
Заросли папиллом на шее и в подмышках - признак наличия у вас...